Трактар «Беларус» трапіў на в'етнамскія грошы
55- 4.04.2013, 9:25
На купюры ў 200 донгаў намаляваны беларускі трактар.
Пра гэта піша ў сваім блогу Глеб Лабадзенка.
Купюра з трактарам была ўведзена ў зварот ужо даўно і паспела сур'ёзна абясцэніцца. Зараз курс мясцовай валюты да даляра ЗША складае 20000:1.
У В'етнаме пакуль няма свайго трактарабудавання. На сустрэчах з прадстаўнікамі беларускіх уладаў неаднаразова ўздымалася пытанне аб зборцы ў гэтай азіяцкай краіне машын вытворчасці МТЗ.
Нагадаем, зараз у В'етнаме знаходзіцца беларуская дэлегацыя на чале з міністрам эканомікі Мікалаем Снапковым.