3 траўня 2024, Пятніца, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар на паркінгу каля «Глоба» ў Менску

14

У выніку пажару на стаянцы ў г.Менску па вул.Уманская цалкам знішчаныя тры і пашкоджаныя пяць легкавых аўтамабіляў.

Апоўначы 4 красавіка ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Менскага гарадскога ўпраўлення МНС ад мінакоў паступіла паведамленне аб загаранні легкавога аўтамабіля на трэцім узроўні шматузроўневай аўтастаянкі гандлёвага цэнтра «Глоба», паведамляе прэс-служба МНС.

У лічаныя хвіліны выратавальнікі прыбылі да месца выкліку. Па знешніх прыкметах назіраўся дым моцнай канцэнтрацыі з трэцяга ўзроўню аўтастаянкі.

У ходзе разведкі ўстаноўлена, што на трэцім адкрытым узроўні паркоўкі аўтамабіляў чатырохпавярховага будынка шматузроўневай аўтастаянкі адбылося загаранне трох легкавых аўтамабіляў.

У выніку пажару знішчаныя цалкам тры і пашкоджаныя (лакафарбавае пакрыццё, знешнія элементы кузава) пяць легкавых аўтамабіляў.

Знішчаныя цалкам: «Нісан-Нот», 2009 г.в., «Пежо-307» г.н., 2002 г.в., «Нісан-Мікра», 2009 г.в.

Пашкоджаныя (лакафарбавае пакрыццё, знешнія элементы кузава): «КІА-Серато», 2012 г.в., «Крайслер-Гранд-Караван», 1999 г.в., «Вольва S-80», 2011 г.в., «Рэно-Меган», 2009 г.в., «Крайслер-Себрынг », 2000 г.в.

Пажар падраздзяленнямі МНС быў ліквідаваны.

Меркаваная прычына пажару - кароткае замыканне электраправодкі ў маторным адсеку легкавога аўтамабіля «Пежо-307» 2002 г.в.

Нагадаем, у канцы студзеня на шматузроўневай стаянцы ГЦ «Паркінг» таксама загарэўся прыпаркаваны аўтамабіль Citroen C5. Тады ў выніку ўзгарання былі пашкоджаныя капот і маторны адсек Citroen.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках