3 траўня 2024, Пятніца, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтрабанк РФ: Расейскія грошы выводзяцца праз Беларусь

7
Цэнтрабанк РФ: Расейскія грошы выводзяцца праз Беларусь

Расейскі Цэнтрабанк просіць стварыць орган, які адсочвае фінансавыя патокі, якія праходзяць праз Мытны саюз.

Толькі праз Казахстан і Беларусь з Расеі выводзіцца $1,5-2 млрд у месяц, пішуць «Известия».

У рамках Мытнага саюза павінна быць створаная спецыяльная структура, якая зоймецца кантролем за выкананнем «антыадмывачнага» заканадаўства. З такой просьбай ва ўрад звярнуўся старшыня Цэнтрабанка Сяргей Ігнацьеў. Ліст з прапановай стварыць орган, які возьме на сябе функцыі Расфінманіторынга на міждзяржаўным узроўні, быў накіраваны першамму намесніку старшыні ўрада Ігару Шувалаву.

У ім Ігнацьеў адзначае, што Цэнтрабанк рэгулярна выяўляе выпадкі маштабнага вываду грашовых сродкаў з Расеі з выкарыстаннем фіктыўных кантрактаў паміж айчыннымі і казахстанскімі, а таксама беларускімі контрагентамі. Грошы па такіх кантрактах накіроўваюцца расейскімі кампаніямі і прадпрымальнікамі ў краіны за межы Мытнага саюза (афшорныя тэрыторыі, Латвію), паказвае кіраўнік ЦБ. Аперацыі праводзяцца праз расейскія, казахстанскія і беларускія банкі.

«Штомесяц праз іх з Расеі выводзіцца $1,5-2 млрд. маштабы падобных аперацый выклікаюць занепакоенасць. Рост такіх транзакцый абумоўлены немагчымасцю ажыццяўлення стандартных працэдур валютнага кантролю за рэальным перамяшчэннем тавараў у рамках Мытнага саюза. Прычына - у адсутнасці мытных межаў паміж Расеяй, Беларуссю і Казахстанам. Патрэбныя меры па супрацьдзеянні гэтай з'яве», - піша ён.

На думку старшыні Цэнтрабанка, праблема паўстала з-за адсутнасці на ўзроўні Мытнага саюза «пляцоўкі», у рамках якой можна было б абмяркоўваць пытанні процідзеяння легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, а таксама валютнага кантролю, абменьвацца адпаведнай інфармацыяй і выпрацоўваць канструктыўныя прапановы ў гэтай сферы .

Кіраўнік ЦБ просіць Шувалава разгледзець пытанне аб стварэнні такой «пляцоўкі». Да яе кампетэнцыі ён прапануе аднесці пытанні кантролю за выкананнем «антыадмывачнага» заканадаўства, а таксама валютнага кантролю на тэрыторыях краін - удзельніц Мытнага саюза. Да працы плануецца прыцягнуць прадстаўнікоў цэнтральных банкаў Расеі, Беларусі і Казахстана, а таксама органаў фінансавай выведкі. Ёсць і альтэрнатыўны варыянт - стварыць рабочую групу з аналагічным функцыяналам у рамках Еўразійскай эканамічнай камісіі, якая будзе дзейнічаць пры Мытным саюзе, піша Ігнацьеў.

- Такая шчыліна для вываду сродкаў існуе, - кажа партнёр групы юрыдычных і аўдытарскіх кампаній «СБП» Кіра Гін-Барысявічэне. - Са стварэннем Мытнага саюза прадпрымальнікі скарысталіся адсутнасцю межаў у сваіх мэтах. У апошні час гэты спосаб вываду сродкаў сапраўды набірае абароты, так як традыцыйным метадам валютнага кантролю ён не падпарадкоўваецца, выходзіць за рамкі існуючага банкаўскага рэгулявання.

Эксперты падтрымалі ідэю стварэння новай структуры, якая будзе сачыць за выкананнем «антыадмывачнага» заканадаўства.

«Прапанова кіраўніка ЦБ заслугоўвае самай сур'ёзнай увагі, бо яе рэалізацыя дазволіць аслабіць важны канал вываду капіталу за мяжу (у 2012 годзе дасягнуў $56 млрд, у 2011 годзе - $80 млрд)», - кажа начальнік аналітычнага ўпраўлення банка БКФ Максім Асадчы.

Зрэшты, некаторыя эксперты сумняваюцца ў неабходнасці новага кантралюючага органа.

«Зусім не відавочна, што трэба ствараць наднацыянальную арганізацыю менавіта на ўзроўні Мытнага саюза, таму што і ў Расеі, і, верагодна, у іншых краінах таксама ёсць нацыянальныя службы, якія займаюцца адсочваннем грашовых патокаў. Таму, мяркую, дастаткова наладзіць іх узаемадзеянне, а стварэнне міждзяржаўнай арганізацыі праблемы як такой не вырашыць», - кажа галоўны эканаміст АФК «Сістэма» Яўген Надоршын.

Цяпер, па словах Надоршына, доступ наднацыянальных структур да нацыянальных дадзеных, дэталізаваных на ўзроўні асобных эканомік, абцяжараны і не аператыўны.

Ад банкаў, у чые абавязкі ўваходзіць правяраць валютныя здзелкі і пры неабходнасці паведамляць аб падазроных аперацыях у Цэнтрабанк, спатрэбіцца, у сваю чаргу, афармляць у два разы больш дакументаў з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі ў выглядзе павелічэння выдаткаў і штата супрацоўнікаў, мяркуе кіраўнік кірунку мытнага права Goltsblat BLP Алена Белазёрава. Лагічна, што рост ліку супрацоўнікаў адбудзецца і з другога боку - у стане чыноўнікаў.

Фота: expert.ru

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках