24 лiстапада 2024, Нядзеля, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебцаў просяць папрацаваць на міліцыю

80

Чарговы суботнік улады Віцебскага раёна праводзяць для таго, каб купіць новы аўтамабіль для РАУС.

Пра гэта паведамляецца ў распараджэнні райвыканкама ад 2 красавіка, якое было распаўсюджанае сярод кіраўнікоў арганізацый раёна. Дакумент быў апублікаваны ў сацыяльнай сетцы « В контакте».

Суботнік запланаваны на 13 красавіка.

«Атрыманыя грашовыя сродкі маюць мэтавае прызначэнне і накіроўваюцца на набыццё легкавога аўтамабіля для аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, упарадкаванне раёна, забеспячэнне жыццядзейнасці насельніцтва раёна і іншыя мэты, якія вызначаныя пастановамі райвыканкама», - паведамляецца ў распараджэнні ўлад.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках