2 траўня 2024, Чацвер, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр стваральнік «Вялікага слоўніка беларускай мовы»

19
Памёр стваральнік «Вялікага слоўніка беларускай мовы»

Фёдару Піскунову ішоў 64-ы год. Ягонае пахаванне адбудзецца ў панядзелак на радзіме - у вёсцы Раманавічы на Гомельшчыне.

Адвітанне ў Менску адбудзецца ў нядзелю, 7 красавіка, у шпіталі № 9 (вуліца Сямашкі, 8) у жалобнай зале, паведамляе «Еўрарадыё».

Даследчык беларускай мовы Фёдар Піскуноў не меў філалагічнай адукацыі. Ён скончыў хімічны факультэт БДУ. Шмат гадоў Піскуноў быў праграмістам. Вынікам ягонай працы стала праграма праверкі беларускай арфаграфіі «Літара» (2004). Таксама ён удзельнічаў у стварэнні электроннага слоўніка беларускай мовы «Парадыгма» (2009).

Астатнім ягоным значным творам стаўся «Вялікі слоўнік беларускай мовы». У ім амаль 223 тысячы лексічных адзінак. Слоўнік створаны на грунце электроннай базы шляхам апрацоўкі вялізнага тэкставага масіва - больш за 70 мільёнаў словаўжыванняў з 2300 літаратурных крыніц.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках