2 траўня 2024, Чацвер, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Sky News: У КНДР восем ядзерных набояў

133
Sky News: У КНДР восем ядзерных набояў

Паўночная Карэя мае на сённяшні дзень восем ядзерных набояў.

Пра гэта паведаміў са спасылкай на заходніх спецыялістаў брытанскі тэлеканал Sky News. Пры гэтым яны «занадта вялікія для ўстаноўкі на балістычныя або якія-небудзь іншыя ракеты», піша NEWSru.com.

Тэлеканал таксама падкрэсліў, што «ЗША вядуць практычна бесперапынныя кансультацыі з кіраўніцтвам Кітая з тым, каб дамагчыся зніжэння напружанасці на Карэйскай паўвыспе».

ІТАР-ТАСС са спасылкай на брытанскія дыпламатычныя колы паведамляе, што Пхэньян у якасці аднай з умоў стабілізацыі цяперашняй сітуацыі запатрабаваў, каб прэзідэнт ЗША Барак Абама асабіста затэлефанаваў лідару КНДР Кіму Чэн Ыну. «У Паўночнай Карэі чакаюць тэлефанавання з Вашынгтона», - заўважыў брытанскі дыпламат.

Сітуацыя на Карэйскай паўвыспе далей абвастраецца. Учора ўлады Паўночнай Карэі прапанавалі супрацоўнікам расейскага пасольства ды іншых дыпламатычных місій разгледзець пытанне аб эвакуацыі з краіны. Раней Сэул вывеў у мора два ракетныя эсмінцы, абсталяваныя сістэмамі супрацьракетнай абароны, у адказ на размяшчэнне ракетных установак КНДР на сваім усходнім узбярэжжы.

Нагадаем, 30 сакавіка ўлады Паўночнай Карэі абвясцілі, што ўступаюць у «стан вайны» з Паўднёвай Карэяй. У заяве, распаўсюджанай ва ўсіх дзяржаўных органах і ўстановах КНДР, паведамлялася, што з гэтага часу «ўсе пытанні паміж дзвюма Карэя будуць развязвацца згодна з варункамі ваеннага часу».

Напісаць каментар 133

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках