24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны дырэктар Менскага мясакамбіната?

90
Арыштаваны дырэктар Менскага мясакамбіната?

Дырэктар Менскага мясакамбіната затрыманы па падазрэнні ў карупцыі.

Пра гэта паведаміў чытач сайта charter97.org. Ён напісаў са спасылкай на сваякоў, якія працуюць на прадпрыемстве, што Уладзімір Лазоўскі абвінавачваецца ў атрыманні хабараў.

«Дырэктара Менскага мясакамбіната пасадзілі за хабар», - паведаміў ён.

Гэтую інфармацыю ўскосна пацвердзілі і на самім прадпрыемстве. У прыёмнай дырэктара сайту charter97.org сказалі, што «яго на працоўным месцы няма і не будзе ў бліжэйшы час». Прычыну адсутнасці Лазоўскага назваць адмовіліся, спасылаючыся на тое, што «такую далікатную інфармацыю без ўказання вышэйшага начальства даваць не могуць».

Таксама ў прыёмнай дырэктара растлумачылі, што часова выконвае яго абавязкі прызначаная Ларыса Сакальская, аднак звязацца з ёй не ўдалося.

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках