26 снежня 2024, Чацвер, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пададзеная заяўка на правядзенне «Чарнобыльскага шляху»

5
Пададзеная заяўка на правядзенне «Чарнобыльскага шляху»

У Менгарвыканкам пададзеная заяўка на правядзенне 26 красавіка акцыі «Чарнобыльскі шлях».

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі Дзяніс Садоўскі.

Подпісы пад заяўкай паставілі прадстаўнікі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, Аб'яднанай грамадзянскай партыі Зміцер Кавалгін, грамадскага аб'яднання «Экадом» Таццяна Новікава, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Сідарэвіч, аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі.

У заяўцы арганізатары акцыі просяць дазволіць збор удзельнікаў 26 красавіка ў 18.00 на пляцоўцы каля кінатэатра «Кастрычнік».

Плануецца, што потым удзельнікі акцыі пройдуць шэсцем па вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў, дзе павінен прайсці мітынг.

Акцыя завершыцца ўскладаннем кветак каля Чарнобыльскай капліцы.

Як адзначыў Садоўскі, арганізатары таксама просяць сталічныя ўлады вызваліць для ўдзельнікаў шэсця адну паласу праезнай часткі і даць магчымасць выкарыстоўваць гукаўзмацняльную апаратуру на мітынгу.

Нагадаем, «Чарнобыльскі шлях» - традыцыйная штогадовая акцыя, прымеркаваная да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яна праводзіцца штогод з 1988 года ў Менску ў фармаце шэсця, якое сканчаецца мітынгам. Выключэнне склаў 2011 год, калі сталічныя ўлады ўпершыню забаранілі акцыю ў традыцыйнай форме.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках