26 снежня 2024, Чацвер, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Паганяйла: Макей прыкрываецца барацьбой з кіберзлачыннасцю

10
Гары Паганяйла: Макей прыкрываецца барацьбой з кіберзлачыннасцю

Беларускія ўлады ўжо даўно спрабуюць кантраляваць сітуацыю ў Інтэрнэце.

Пра гэта заявіў кіраўнік юрыдычнага аддзела Беларускага Хельсінкскага Камітэта (БХК) Гары Паганяйла, каментуючы сайту charter97.org прапанову кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея краінам СНД аб сумеснай цэнзуры ў Інтэрнэце.

«Злачынствы, здзяйсняныя з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій, вельмі распаўсюджаныя і не абмежаваныя ў сваёй геаграфіі. У гэтых умовах краіны спрабуюць дзейнічаць скаардынавана і супрацоўнічаць, гэта нармальны працэс. У дэмакратычнай дзяржаве ён ніколі не будзе выкарыстаны для палітычных мэтаў і барацьбы з іншадумствам, а недэмакратычныя краіны, такія як Кітай, Беларусь і іншыя выкарыстоўваюць інтэрнэт-прастору для пошуку негатыву да іх палітыкі і ідэалогіі. Улады гэтых дзяржаў спрабуюць усімі спосабамі заглушыць дзейнасць апазіцыі і ўздзейнічаюць адпаведным чынам, ужываючы закон аб экстрэмізме, аб барацьбе з кіберзлачыннасцю ці нешта іншае», - лічыць юрыст.

Ён дадаў, што беларускія ўлады ўжо даўно спрабуюць кантраляваць сітуацыю ў Інтэрнэце, і гэты факт даўно адзначаны праваабаронцамі і міжнароднымі арганізацыямі.

«Наколькі праект пагаднення, падпісаны ў Ташкенце, зможа паўплываць на больш прадметнае вывучэнне альтэрнатыўных пунктаў гледжання ў інтэрнэт-прасторы будзе бачна трохі пазней. Пры гэтым не варта забываць, што ў Беларусі існуе інтэрнэт-манаполія ў асобе «Белтэлекама», які жорстка падпарадкаваны ўладзе і разумее, што калі ён не будзе задавальняць інтарэсы спецслужбаў, то яго прыдушаць як муху на шкле. Таму правайдэр выдае ўсе неабходныя звесткі», - упэўнены праваабаронца.

Ён звярнуў увагу на тое, што беларускія ўлады незаконна ўносяць у базы дадзеных грамадзян «патрэбную» інфармацыю, у тым ліку аб асобах, няўгодных рэжыму.

«Я кажу пра тое, што быў створаны спіс асобаў, правы якіх на выезд з Рэспублікі Беларусь былі абмежаваныя. Прасцей кажучы, адбылася звычайная фальсіфікацыя кампутарных дадзеных. Гэтым займаліся МУС, КДБ і ААЦ пры Лукашэнку. Не варта забываць пра асаблівасці дактыласкапіі ў Беларусі і базы дадзеных мабільных аператараў, якія ў свой час былі выдадзеныя спецслужбам», - сказаў на заканчэнне Гары Паганяйла.

Беларусь спрабуе выкарыстаць міжнародныя дамовы для барацьбы з кіберзлачыннасцю ў сваіх інтарэсах для дыскрэдытацыі грамадзян, якія актыўна займаюцца палітычнай і грамадскай дзейнасцю.

Нагадаем, кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў 11 краін СНД сустрэліся 5 красавіка ў Ташкенце, каб абмеркаваць парадак дня пасяджэння кіраўнікоў урадаў дзяржаў - членаў Садружнасці, якое адбудзецца 31 траўня ў Менску.

Беларусь на сустрэчы ў сталіцы Узбекістана прадстаўляў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Адным з ключавых дакументаў, адобраных ўдзельнікамі, стаў праект канцэпцыі супрацоўніцтва ў сферы барацьбы са злачынствамі, якія ажыццяўляюцца з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій.

Адзначым, што гаворка можа ісці не толькі аб барацьбе з кіберзлачынцамі, але і аб сумесным процідзеянні спробам «дэстабілізацыі рэжымаў пры дапамозе інфармацыйных тэхналогій».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках