Рух па вуліцы Дружнай закрыюць да 30 верасня
2- 9.04.2013, 13:04
Забарона руху транспарту па вул. Дружнай ў Менску працягнутая да 30 верасня.
У Менску ў сувязі з выкананнем будаўніча-мантажных работ па будаўніцтву шахты №3 на аб'екце «Ліквідацыя затаплення вул. Няміга. Будаўніцтва калектара ад вул. К.Цэткін да вул. Маякоўскага» часовая забарона руху ўсіх відаў транспартных сродкаў па вул. Дружнай на выездзе да скрыжавання вул.Дружнай з вул.Талстога ў межах будаўнічай пляцоўкі будзе доўжыцца да 30 верасня бягучага года, паведамляе БелТА.
Раней паведамлялася, што забарона руху транспарту, уведзеная з 1 жніўня 2012 года, будзе доўжыцца да 31 сакавіка гэтага года.
Нагадаем, кожны раз пасля моцнага дажджу вуліцу Няміга затапляе. Існуючыя ліўневыя сцёкі не спраўляюцца са сваімі функцыямі.