26 снежня 2024, Чацвер, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Заявы «тройцы» - непрафесійныя

4
Раман Якаўлеўскі: Заявы «тройцы» - непрафесійныя

Ідзе размыванне агульнай пазіцыі Еўразвязу, дэклараванай раней: толькі пасля вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў магчымая нармалізацыя стасункаў з Еўразвязам.

10 красавіка ў Бруселі пройдзе дыскусія з ініцыятывы «Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі», арганізаваная фракцыяй Еўрапейскай народнай партыі і дэлегацыяй Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю. Тут прысутнічае намеснік замежных спраў Беларусі Алена Купчына і дэлегацыя беларускай апазіцыі.

Сёння міністр замежных спраў Швецыі Карл Більдт паведаміў на сваёй старонцы ў «Твітэры» аб хуткім аднаўленні працы пасольства Швецыі ў Беларусі. «Пасля пэўных складанасцяў мы адправім часовага паверанага кіраваць нашым пасольствам у Менску», - напісаў дыпламат.

Сітуацыю ў інтэрв'ю UDF.BY аналізуе палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

- Ці азначае гэты крок, што афіцыйны Стакгольм ініцыюе пацяпленне стасункаў з Беларуссю пасля плюшавага дэсанту?

- Так, азначае.

Па-першае, калі былы амбасадар Стэфан Эрыксан знаходзіўся яшчэ ў Менску, беларуская старана, наколькі я ведаю, мела намер паслаць у Стакгольм кіраўніком дыпмісіі менавіта часовага паверанага, а не амбасадара.

І па-другое, сённяшняю вестку я нейкім чынам звязваю са словамі Андрэя Саннікава аб тым, што падчас брусэльскага форуму нібыта з тэхнічных прычын Більдт з ім не сустрэўся. Хоць быў запыт, я так разумею, і была папярэдняя дамоўленасць.

Більдт, вядомы дагэтуль сваёй выразнай пазіцыяй, як ні дзіўна, зрабіў такі ход канём: на падставе занятасці сышоў ад сустрэчы з Саннікавым. Саннікаў - прафесійны дыпламат, і сёння ён праяўляе нарастаючую замежнапалітычную актыўнасць, якая павінна турбаваць афіцыйны Менск. Калі прафесійны дыпламат так актыўна працуе за мяжой на апазіцыйнай ніве (а пасля памілавання Саннікаў менавіта такі статус заняў), на мой погляд, гэта больш важка, чым розныя заявы і дэкларацыі апазіцыйных дзеячаў тут і сёння ў Брусэлі.

- Напярэдадні брусэльскага саміту Аляксандр Мілінкевіч, Уладзімір Някляеў і Аляксей Янукевіч заклікалі Еўразвяз зрабіць шэраг крокаў насустрач беларускаму грамадству ў аднабаковым парадку, што Саннікаў назваў «легітымацыяй рэжыму».

- Я згодны з ацэнкай, якой даў гэтай заяве Андрэй Саннікаў. У адказе Саннікава змяшчаецца больш прафесіяналізму, чым у аўтараў заявы. Прафесіяналізму ў ацэнцы рэальнай сітуацыі з беларускім рэжымам.

- Да чыіх прапаноў («тройкі» ці Саннікава) Еўразвяз можа рэальна прыслухацца?

- За ЕЗ вельмі цяжка казаць, таму што, у адрозненне ад ЗША, гэта не адзіная дзяржава, а садружнасць 27 суверэнных дзяржаў. Я лічу, што на сённяшні дзень агульная пазіцыя (не адзіная) у адносінах да Лукашэнкі размываецца. Я не кажу пра тое, што шведам не варта было аднаўляць дыпмісію, аднак сённяшнюю заяву Карла Більдта аб вяртанні часовага паверанага лепш было б пачуць пасля рэальнага вызвалення палітвязняў, лёс вызвалення і рэабілітацыі якіх па-ранейшаму невядомы.

- Сённяшняя заява Більдта нясе ў сабе двухсэнсоўнасць?

- Гэтая пастанова Швецыі была б больш зразумелая, калі б гэты крок адбыўся пасля рэабілітацыі і вызвалення палітвязняў, а не да. Вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў схаваная ў цемры: калі іх вызваляць, і ці вызваляць Статкевіча, Дашкевіча ды іншых.

- Афіцыйны Стакгольм выдаў аванс Менску?

- Так, чарговы аванс, які незразумела як будзе зразуметы ў Менску. Яшчэ раз паўтару: больш зразумела было б, калі б заява Більдта прагучала пасля вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў.

- Крок Швецыі можна разглядаць як пацяпленне стасункаў паміж Менскам і Еўразвязам у цэлым?

- Я б назваў гэта эрозіяй адзінай пазіцыі «крытычнага дыялогу», як называюць яе ў Брусэлі. Адзіная пазіцыя размываецца такім жэстам Стакгольма.

У мяне такое адчуванне, што Еўропа ўжо стаіць на менскіх граблях. Пра гэта і сведчыць шведскі жэст.

- Добра, Швецыя вяртае ў Менск дыппрадстаўніцтва на чале з часовым павераным, хоць выправаджэнне амбасады ініцыяваў Менск пасля плюшавага дэсанту. А чым адказаў афіцыйны Менск на сустрэчны крок Стакгольма?

- Шведскі жэст стаў бы зразумелым, калі б адбыўся ў абмен на вызваленне і рэабілітацыю палітвязняў. На жаль, гэта не так.

Менск не зрабіў ніякага кроку насустрач. А што ён зрабіў? Бо пазіцыя Еўразвяза выразная: да вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў нармалізацыя стасункаў з Еўразвязам немагчымая. А заява Більдта сведчыць, што элементы нармалізацыі прысутнічаюць. Першапачатковая пазіцыя ЕЗ руйнуецца: палітвязні ў турме, а шведы робяць такі жэст.

Я не ведаю, можа яны дамовіліся абмяняцца плюшавымі мішкамі, нам невядома. У нас жа дзяржава для народа, а мяркуючы з паводзінаў МЗС, з яго замежнапалітычнай актыўнасці, народ нічога не ведае. Таму і ўзнікаюць пытанні: а што наўзамен, а як разумець? Няма ніякіх тлумачэнняў і рэальнай інфармацыі, усё робіцца закулісна і вялікае пытанне - на карысць каго ці чаго.

- А ў чым місія намесніцы міністра замежных спраў Купчынай, якая знаходзіцца ў Брусэлі?

- У Брусэлі яна знаходзіцца з той жа місіяй, што і апазіцыя. Мяркуючы з ўсяго, афіцыйны Менск вядзе і нефармальныя кантакты, але з кім - мы не ведаем. Можа, яна сустрэнецца і з Кэтрын Эштан - мы даведаемся пра гэта прамінулай датай. Хачу адзначыць, што і Кэтрын Эштан, і прэзідэнт Еўразвязу Ван Рампей збіраюцца ў адстаўку; магчыма, напярэдадні сваёй адстаўкі яны і рызыкнуць на кантакты з афіцыйным Менскам на сваім узроўні. Да вызвалення палітвязняў. І зноў узнікае пытанне: чым гэта выклікана?

Але ўжо факт, што ідзе размыванне агульнай пазіцыі Еўразвязу, дэклараванай раней: толькі пасля вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў магчымая нармалізацыя стасункаў з Еўразвязам. Пачатак дыялогу. Мы не бачым палітвязняў на волі, а пачатак кантактаў (я б не назваў гэта дыялогам) адбываецца. Пра гэта сведчыць і заява аб дыялогу, зробленая трыма дзеячамі, якія называюць сябе апазіцыйнымі. Рэзка крытычную ацэнку ёй даў Саннікаў, і я згодны з гэтай ацэнкай. Я мяркую ацэнка Саннікава больш прафесійная і адпаведная рэаліям, чым заява трох. Дарэчы, пад заявай трох адсутнічае прозвішча лідара АГП Анатоля Лябедзькі. Гэта таксама красамоўны факт.

Гэта трэнд, тэндэнцыя нагадвае падзеі трохгадовай даўніны, калі ў Еўропе хадзілі казкі аб лібералізацыі кіраўнічага беларускага рэжыму. Якія распаўсюджвалі, у тым ліку, некаторыя апазіцыйныя дзеячы, аналітыкі, палітолагі, якія называюць сябе незалежнымі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках