27 снежня 2024, Пятніца, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь закрывае рынак для тавараў з МС

129
Беларусь закрывае рынак для тавараў з МС

Менск не выконвае свае абавязацельствы ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы.

На стале кіраўніцтва Еўразійскай эканамічнай камісіі, якая знаходзіцца ў Маскве, ужо нават назапасіўся пакет матэрыялаў, які складаецца з поўнага спісу прэтэнзій да Беларусі. Галоўная праблема: беларускі ўрад, нягледзячы на абяцанні, робіць усё магчымае для таго, каб абмежаваць доступ расейскіх тавараў на свой унутраны рынак, піша казахскае выданне «Эксперт».

Прычыны гэтай з'явы ляжаць на паверхні. Ва ўмовах эканамічнай нестабільнасці і праблем з плацежаздольнасцю сваіх грамадзян беларускія ўлады робяць усё магчымае для таго, каб на ўнутраны рынак не траплялі імпартныя тавары, а людзі куплялі сваё, беларускае. Гэта, увогуле, ходкая практыка для афіцыйнага Менска: кожны раз, калі на беларускім рынку з'яўляецца тавар, з якім не могуць канкураваць мясцовыя вытворцы, улады дапамагаюць «сваімі» пры дапамозе адміністрацыйнага рэсурсу. Да нядаўніх часоў гэта, зрэшты, мала каго цікавіла, але цяпер Беларусь з'яўляецца удзельнікам Мытнага саюза, удзел у якім прадугледжвае амаль поўную адсутнасць пратэкцыянісцкіх мер. Афіцыйны Менск, аднак, ігнаруе патрабаванні, што вельмі стала злаваць расейскіх вытворцаў.

Калі паглядзець выключна на лічбы макраэканамічнай статыстыкі, то ніякіх праблем, увогуле, не назіраецца. За першы квартал 2013 года таварны імпарт з Расеі ў Беларусь склаў 5,7 млрд даляраў. Вось толькі калі паглядзець больш уважліва, то апынецца, што большая частка яго прыпадае на энергетычныя рэсурсы. Аднак што тычыцца спажывецкіх тавараў, то часцяком доступ на беларускі рынак для іх зачынены. Фактычна - праблемы з імпартам здараюцца кожны раз, калі беларускія ўлады заўважаюць, што аналагічны тавар вырабляе беларускае прадпрыемства, але яго купляюць не так інтэнсіўна, як маглі бы.

Вось, напрыклад, актуальная статыстыка: па дадзеных за 2012 год, у Беларусь было пастаўлена з Расеі толькі 2,1 тыс. трактароў, тады як з Беларусі ў Расею - 59,5 тыс. беларускіх трактароў. Зразумела, «Расаграмаш» ужо паскардзіўся на суседзяў у Еўразійскую эканамічную камісію. У афіцыйным звароце расейскага прадпрыемства гаворыцца, што Беларусь праводзіць конкурсы на закупку сельгастэхнікі такім чынам, каб пераможцам выступіла беларуская кампанія, а не расейская.

«У рамках гэтага пагаднення расейскія тавары маюць нацыянальны рэжым доступу да таргоў і конкурсаў, якія праводзяцца на сродкі бюджэту. Рэспубліка Беларусь абавязаная забяспечваць роўны і адкрыты доступ да такіх закупак для ўсіх тавараў краін Мытнага саюза», - лічаць у «Расаграмашы».

З падобнымі прэтэнзіямі выступіў і адзін з найбуйнейшых расейскіх перапрацоўшчыкаў рыбы «Вічунай-Русь». На думку прадпрыемства, з-за таго, што ў Беларусі дзейнічаюць абмежаванні на імпарт рыбных вырабаў, доля расейскіх кампаній у гэтым сегменце на беларускім рынку не перавышае 10%.

Вырашыць праблемы з беларускім пратэкцыянізмам, як паказвае практыка, вельмі няпроста. Напрыклад, у 2009-2010 гадах пра падобныя праблемы ўжо заяўлялі вытворцы расейскіх камбайнаў. Праблему ўздымалі на ўрадавым узроўні, але нічога на карысць замежных кампаній так і не вырашылася.

Не вырашыцца, хутчэй за ўсё, і на гэты раз. Па крайняй меры - да таго часу, пакуль Расея не распачне чарговыя санкцыі ў дачыненні да суседа. Галоўная праблема беларускай эканомікі сёння - затаваранасць складоў. З-за таго, што прадпрыемствам даводзяцца планы па аб'ёмах вытворчасці, і ніколі не ўлічваюцца рэальныя рынкавыя патрэбы, на складах фабрык і заводаў назапашваецца прадукцыя, на збыт якой часам могуць спатрэбіцца гады.

У перспектыве Беларусь можа толькі ўзмацніць пратэкцыянісцкія меры. Лукашэнка не раз заяўляў пра тое, што пакуль Менск ад уступлення ў Мытны саюз страціў больш, чым набыў. А Расея ўжо ў самы бліжэйшы час хоча ў чарговы раз паменшыць аб'ём датацый суседу ў выглядзе крэдытнай падтрымкі і танных энергарэсурсаў. Зразумела, калі сітуацыя з унутраным попытам будзе пагаршацца, Лукашэнка пойдзе па адзіна магчымым шляху: далейшаму закрыццю свайго рынку ад знешняга свету.

Напісаць каментар 129

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках