15 лiстапада 2024, Пятніца, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Нацбанк разганяе інфляцыю

15
Леанід Заіка: Нацбанк разганяе інфляцыю

Калі б кіраўніком Нацбанка быў выпускнік Гарварда, ён бы не стаў абяцаць зніжэнне стаўкі рэфінансавання да 12 або 15%.

Такім чынам эканаміст Леанід Заіка пракаментаваў сайту charter97.org планы Нацбанка Беларусі знізіць стаўку рэфінансавання ў 2013 годзе да 13-15% гадавых.

«За квартал інфляцыя склала 6%. Памнажаем на чатыры і атрымліваем 24%. Гэта меркаваны тэмп інфляцыі за год. Калі б кіраўніком Нацбанка быў выпускнік Гарварда, ён нікому б не стаў абяцаць 12 або 15%. Трэба сачыць, што будзе праз два месяцы і не рабіць ніякіх заяў. Не варта ні перад кім выслужвацца. За 20 гадоў народ паразумнеў, а не паглупеў», - лічыць аналітык.

Эксперт адзначыў, што інфляцыйныя працэсы ў Беларусі пакуль што не прыпыненыя, а краіна вінна 32 мільярды даляраў.

«Пры дапамозе інфляцыі звычайна адбываецца канфіскацыя сум, неабходных для выплаты пазык. Гэта нармальны інструмент, і пра гэта ведае любы прэм'ер-міністр. Скажам, у краіне 60 мільярдаў ВУП. Арганізавалі інфляцыю ў 10% - 6 мільярдаў знайшлі і аддалі. Як эканаміст хачу сказаць, што пры дапамозе шасціадсоткавай інфляцыі толькі за першы квартал у насельніцтва было практычна канфіскавана звыш трох мільярдаў даляраў і пераразмеркавана на карысць арганізатараў інфляцыі. І хто паспрачаецца? Арганізатарамі інфляцыі з'яўляюцца палісімэйкеры: Савет міністраў, Нацыянальны банк і ўсе тыя, хто «адчувае любоў да народу». Вось яны і «палюбілі» народ на тры мільярды даляраў. Таму, ніякіх абяцанняў даваць непатрэбна. Інфляцыя ў 20-25% будзе нармальнай для нашых палісімэйкераў. Не блытайце людзей такой актыўнай палітыкай, таму яны яшчэ больш пачнуць здымаць грошы і пераводзіць іх у даляры», - упэўнены эканаміст.

Нагадаем, у 2013 годзе Нацыянальны банк Беларусі плануе знізіць стаўку рэфінансавання да 13-15% гадавых.

Сёння стаўка рэфінансавання, ад якой залежаць адсоткі па ўкладах і многія плацяжы па крэдытах, была зніжаная c 27 да 25% гадавых.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках