27 снежня 2024, Пятніца, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алеся Бяляцкага пазбавілі прадуктовых перадач

13
Алеся Бяляцкага пазбавілі прадуктовых перадач

У канцы сакавіка на палітвязня ў калоніі наклалі чарговае спагнанне.

Да канца жніўня Алесь Бяляцкі не можа атрымліваць прадуктовыя перадачы. Пра гэта сайту charter97.org паведаміла жонка праваабаронцы Наталля Пінчук.

«Сёння я адправілася ў Бабруйскую калонію №2, дзе адбывае пакаранне Алесь Бяляцкі. Мне сказалі, што прадуктовыя перадачы забароненыя з-за таго, што ён атрымаў новае спагнанне ў канцы сакавіка. Права на іх атрыманне яму вернуць толькі ў жніўні. Таму я завезла ў калонію толькі рэчавую перадачу», - распавяла Наталля Пінчук.

Нагадаем, у лістападзе 2011 года Алесь Бяляцкі быў прысуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі нібыта за ўтойванне даходаў, атрыманых з-за мяжы. Прысуд вынес суддзя Сяргей Бандарэнка. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў. Падчас судовага працэсу ён казаў, што гэтыя грошы перадаваліся на падтрымку актывістам апазіцыі, якія пацярпелі ад рэжыму.

На працягу мінулага года ў калоніі Алесю Бяляцкаму былі вынесеныя чатыры спагнанні, што таксама прывяло да забароны на атрыманне прадуктовых перадач.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках