Мясніковіч ляціць у Маскву
8- 17.05.2013, 22:19
Прэм'ер-міністры Беларусі і Расеі правядуць перамовы 21 траўня ў Маскве.
Міхаіл Мясніковіч і Дзмітрый Мядзведзеў абмяркуюць актуальныя пытанні расейска-беларускага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, энэргетычнай ды іншых сфэрах, паведамляе прэс-служба ўрада Расеі.
Папярэдняя сустрэча прэм'ер-міністраў дзвюх краін прайшла 15 сакавіка ў прадмесці Санкт-Петэрбурга Стрэльне перад пасяджэннем Найвышэйшага дзяржсавета «саюзнай дзяржавы». Яна адбылася ў той жа час, што і сустрэча Лукашэнкі і Пуціна.
Тэмамі перамоў у Санкт-Петэрбургу былі пастаўкі расейскай нафты і прыватызацыя беларускіх прадпрыемстваў. Таксама некаторыя эксперты казалі пра тое, што беларускі правадыр прасіў у Пуціна новы крэдыт.