У Лунінцы дзеці знайшлі гранату ў пясочніцы
21- 18.05.2013, 9:46
Боепрыпасы часоў вайны знайшлі ўдзень 17 траўня ў пясочніцы садка №10 у Лунінцы.
Паведамленне аб небяспечнай знаходцы паступіла ў МНС. Была праведзеная эвакуацыя дзяцей і супрацоўнікаў садка ў суседнюю ўстанову. Усяго эвакуявалі 212 чалавек, з іх 180 дзяцей.
Граната была канфіскаваная для знішчэння групай размінавання. Пасля гэтага садок змог аднавіць працу.
Такія знаходкі не рэдкасць у Беларусі. Боепрыпасы часоў Другой Сусветнай вайны знаходзяць у розных частках краіны.