Расеец з нажом напаў на менскага таксіста
62- 18.05.2013, 10:52
Паводле падазрэння ва ўчыненні разбойнага нападу ў Менску затрыманы грамадзянін Расеі 1996 нараджэння.
Як паведамляе сайт МУС, у Менску 16 траўня а 23.51 праз тэлефон «102» звярнуўся кіроўца таксоўкі, менчук.
Ён заявіў, што а 23.45 каля дома №105 на праспекце Незалежнасці невядомы, якога ён падвозіў на аўтамабілі «Мазда», пагражаючы нажом, спрабаваў завалодаць яго маёмасцю, але, сустрэўшы актыўны супраціў, нанёс рэзаную рану пляча і схаваўся.
Нарадам Першамайскага аддзела Дэпартамента аховы а 00.10 за злачынства затрыманы грамадзянін РФ (1996 г.н.). Нож канфіскаваны.