Фотафакт: Загадкавы бронеаўтамабіль на трасе M2
54- 18.05.2013, 14:05
(абноўлена а 14:30) Чытачы charter97.org апазналі бронеаўтамабіль.
Аператар БелаПАН Васіль Сямашка сустрэў раніцай 18 траўня на трасе M2 ў раёне вёскі Каралёў Стан Менскага раёна невядомы транспартны сродак.
У бок ад Менска рухаўся з выглядзе відавочна браняваны аўтамабіль у суправаджэнні пазадарожніка «Таёта-Лексус» з нумарам 0781-МІ-7, без ведамаснай прыналежнасці, але з мігалкай на даху.
Дзяржнумар на бронеаўтамабілі адсутнічаў. Назвы маркі вытворцы таксама прыкметна не было.
За Курганам Славы картэж прадоўжыў рух аўтадарогай Р35 (Слабада - Навасады) з хуткасцю блізу 100 км/г.
Рэдакцыі charter97.org не ўдалося ідэнтыфікаваць бронеаўтамабіль, магчыма, нашы чытачы справяцца з гэтай задачай лепш.
Абнаўленне: Чытачы апазналі невядомы бранаваны аўтамабіль - гэта мабільны комплекс «Барс», стварэнне ТАА «Тэхнасаюзпраект».
Поўнапрывадны лёгкабраняваны аўтамабіль аператыўнага рэагавання «Барс» прызначаны для контртэрарыстычных аперацый. У гэтым узоры выкарыстаны шэраг перспектыўных тэхнічных і інтэлектуальных развязак, якія забяспечваюць сучасны ўзровень тактыка-тэхнічных характарыстык. У «Барсе» прымененая найноўшая палімерна-кампазітная браня, а таксама сучасны кампазітны супрацьрадыёлакацыйны матэрыял.
Найбольш істотнымі якаснымі яго адрозненнямі ад існых падобных сродкаў з'яўляецца наяўнасць у складзе спецпадраздзялення мабільнага пункта кіравання, які забяспечвае ў аўтаматызаваным рэжыме магчымасць атрымання (ўдакладнення) баявой задачы ад вышэйстаячага каманднага пункта і каардынацыю дзеянняў баявых груп, якія выконваюць баявыя задачы, як у пешым парадку, так і на баявых машынах.