15 лiстапада 2024, Пятніца, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вынікі візіту Сямашкі ў Маскву: няма МАЗа - няма нафты

126
Вынікі візіту Сямашкі ў Маскву: няма МАЗа - няма нафты

Дамоўленасці аб гадавым аб'ёме паставак расейскай нафты ў Беларусь па-ранейшаму няма.

Пра гэта віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка заявіў журналістам пасля свайго вяртання з Масквы, дзе ён сустракаўся з намеснікам старшыні ўрада Расейскай Федэрацыі Аркадзем Дварковічам, паведамля «Інтэрфакс».

Як і варта было чакаць, размова паміж імі ішла аб праектах для стварэння холдынгаў з удзелам беларускіх і расейскіх прадпрыемстваў.

«Ёсць усе перадумовы для таго, каб баланс на 3-і, 4-ы кварталы быў падпісаны ў хуткім часе, пры гэтым мы зыходзім з 23 млн тон у год, якія нам патрэбныя», - сказаў Сямашка. Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што разлічвае на падпісанне балансу.

Таксама ён заявіў, што расейскі і беларускі стораны цягам месяца падрыхтуюць праекты асноўных дакументаў для працы кіруючай кампаніі холдынгу «Расбелаўта».

«Мы абмяркоўвалі з Дварковічам канцэпцыю (стварэнне альянсу МАЗа і КАМАЗа) і дамовіліся, што на працягу месяца падрыхтуем праекты статута і дамовы давернага кіравання, гэта значыць пазначым гэтаму холдынгу задачы і тое, як ён павінен працаваць», - сказаў Сямашка.

Віцэ-прэм'ер запэўніў, што вядзецца актыўная праца і над астатнімі праектамі, на рэалізацыі якіх настойвае расейскі бок.

«Што тычыцца «Інтэграла»,«Гродна Азот», «Пеленг»- усё рухаецца, створаныя рабочыя групы. Пра МАЗ-КамАЗ мы дамаўляемся, пра МЗКЦ ёсць розныя варыянты», - сказаў ён.

Таксама ўрад Беларусі і расейскае ААТ «Газпром» падпісалі праграму газіфікацыі грамадскага транспарту ў нашай краіне.

Адным з яе галоўных момантаў з'яўляецца гарантыя расейскай кампаніі на працягу 10-ці гадоў рэалізоўваць у Беларусі газаматорнае паліва коштам не больш за 50% ад кошту дызпаліва.

«Нават калі мы 20% нашага парку аўтобусаў перавядзем на газ, эканамічны эфэкт складзе $ 175 млн у год», - сказаў Сямашка.

Адзначым, што Сямашка і Дварковіч неаднаразова сустракаліся ў гэтым годзе. Тэмай іх перамоваў, у асноўным, станавіліся пастаўкі расейскіх энэрганосьбітаў у нашую краіну і прыватызацыя беларускіх прадпрыемстваў, якая з'яўляецца адным з найважнейшых патрабаванняў з боку кіраўніцтва Расеі да афіцыйнага Менска.

21 траўня ў расейскай сталіцы адбудзецца сустрэча прэм'ер-міністраў дзвюх краін. Паводле звестак прэс-службы ўрада РФ, Міхаіл Мясніковіч і Дзмітрый Мядзведзеў абмяркуюць актуальныя пытанні расейска-беларускага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, энэргетычнай ды іншых галінах.

Напісаць каментар 126

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках