Удзельнікаў акцыі апазіцыі ў Кіеве атакавалі слезацечным газам
25- 18.05.2013, 17:55
Акцыі, якія праходзілі сёння ва ўкраінскай сталіцы, скончыліся некалькімі інцыдэнтамі. Пацярпелі журналісты.
На вуліцы Малая Жытомірская ў Кіеве адбылася бойка з удзелам актывістаў ВА «Свабода» і групай невядомых. На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі спецпадраздзялення «Беркут», піша «Корреспондент».
Як паведамляюць з месца падзеі, прыхільнікі «Свабоды» атачылі БТР з мужчынам у гарнітуры труса і спусцілі яму заднія колы. БТР паспрабаваў прарвацца праз натоўп, аднак спыніўся.
Пасля гэтага адзін з актывістаў апазіцыі залез унутр машыны і сарваў налобны ліхтарык з кіроўцы. Ён быў затрыманы праваахоўнікамі і адпраўлены ў райаддзел. У той жа час свабодаўцам атрымалася адкрыць бензабак БТР і зліць бензін.
Пасля гэтага да БТР падышлі некалькі дзясяткаў маладых людзей спартыўнага выгляду, адзін з якіх паказаў пасведчанне журналіста Маскоўскага камсамольца. Як паведамляецца, яны правакавалі бойку з ужываннем газавых балончыкаў.
У ходзе бойкі ў цэнтры Кіева група невядомых таксама збіла журналістку «5 канала» Вольгу Сніцарчук. Пацярпелі фатографы, якія асвятлялі акцыі, што праходзілі сёння ў цэнтры горада.
«Вольга Сніцарчук, журналістка «5-га канала» падбегла да месца падзеі. Калі яна пачала здымаць, яе павалілі на зямлю. Разбілі губу, білі. Цяпер яе павезла хуткая дапамога. Міліцыя не рэагавала», - напісала ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» журналістка Крысціна Бярдзінскіх.
Нагадаем, сёння ў цэнтры Кіева прайшлі акцыі апазіцыі і праўладнай «Партыі рэгіёнаў». У іх бралі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек.