2 лiстапада 2024, Субота, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мілінкевіч, Янукевіч і Някляеў вырашылі правесці яшчэ адзін рэферэндум

79
Мілінкевіч, Янукевіч і Някляеў вырашылі правесці яшчэ адзін рэферэндум

Рух «За Свабоду», Партыя БНФ і «Гавары праўду» абвясцілі пра пачатак кампаніі «Народны рэферэндум».

20 траўня на прэс-канферэнцыі тры апазіцыйныя арганізацыі заявілі пра доўгатэрміновае стратэгічнае партнёрства.

«Такога кроку да гэтага беларуская апазіцыя не рабіла», - сказаў лідар «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў на прэс-канферэнцыі.

Мэта партнёрства - палітычныя і эканамічныя змены ў Беларусі, што немагчыма без змены ўлады, падкрэсліў Някляеў.

Ён выказаў упэўненасць у тым, што стратэгічныя партнёры змогуць знайсці адказ і на пытанне аб тым, хто будзе адзіным кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2015 года, піша БелаПАН.

«Гэта будзе чалавек, які прадстаўляе не толькі апазіцыю, але і вялікую частку насельніцтва, якая выступае за перамены», - заявіў Някляеў, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года.

Паводле яго слоў, супрацоўніцтва разлічана па меншай меры на тры бліжэйшыя выбарчыя кампаніі - «выбары» ў мясцовыя саветы, прэзідэнцкія і парламенцкія «выбары».

Як растлумачыў Някляеў, сёння было вырашана правесці сустрэчу трох арганізацый, таму што ў іх «ёсць дамоўленасці па ўсіх пытаннях». «У нас ёсць дамоўленасці і з іншымі арганізацыямі, але не ў такім аб'ёме. Але мы чуем ўсе іх прапановы - і адносна выбару адзінага кандыдата, і адносна фармату ўдзелу ў мясцовых «выбарах», - падкрэсліў палітык.

У сваю чаргу лідар руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч заявіў: «Не трэба баяцца, што тут сядзіць не ўся апазыцыя».

«Калі б тут былі ўсе арганізацыі, мы маглі б загаварыць працэс. Мы доўга працавалі разам і выпрацавалі прапановы, якія, думаю, падтрымаюць усе», - сказаў Мілінкевіч. Ён таксама падкрэсліў: партнёрства не азначае стварэння адзінай арганізацыі.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч выказаў упэўненасць у тым, што «разам будзе лягчэй адстойваць як палітычныя мэты кожнай арганізацыі, так і нацыянальныя інтарэсы Беларусі».

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках