26 снежня 2024, Чацвер, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Севярынец: У ЕЗ ёсць людзі, якія маюць матэрыяльную выгаду ад супрацоўніцтва з рэжымам

8
Севярынец: У ЕЗ ёсць людзі, якія маюць матэрыяльную выгаду ад супрацоўніцтва з рэжымам

Палітвязень лічыць, што беларусам не варта спадзявацца толькі на Еўропу.

Такім чынам палітвязень Павел Севярынец пракаментаваў сайту charter97.org прапанову дакладчыка дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Юстас Палецкіса адмяніць санкцыі і пачаць дыялог з Лукашэнкам.

«Акрамя нейкага прагматызму, схаванага ад нашых вачэй, тут ні пра што іншае гаворка не ідзе. Палітвязні знаходзяцца ў турмах, арганізацыі не рэгіструюцца, рэпрэсіі працягваюцца, актывісты сядзяць на сутках, а беларуская мова і культура мэтанакіравана знішчаюцца», - адзначыў палітык.

Ён лічыць, што ў еўрапейскім лобі Лукашэнкі можа быць мноства фактараў.

«У Еўропе ёсць людзі, якія маюць матэрыяльную выгаду ад супрацоўніцтва з гэтым рэжымам, а таксама існуюць краіны, якія залежаць ад беларускага транзіту. Хтосьці ў Еўропе лічыць, што Лукашэнка левы. Таму палітыкі, якім сімпатызуе камунізм, схільныя падтрымліваць беларускага дыктатара. Увесь гэты клубок інтарэсаў не выклікае ў мяне ні найменшай сімпатыі», - заявіў палітычны вязень.

Ён падкрэсліў, што пачынаць дыялог можна толькі ў тым выпадку, калі вызваляць палітвязняў і спыняць рэпрэсіі.

«Паўтаруся, ад еўрапейцаў можна патрабаваць чагосьці добрага для Беларусі. Але Бог даў гэтую краіну нам, і ўсё залежыць ад нас. Калі беларусы салідарна будуць ціснуць на гэты рэжым, патрабаваць вызвалення палітвязняў, і кожны будзе дамагацца маленькіх перамог на сваім месцы, то ўжо мы будзем вырашаць, як размаўляць з уладай», - упэўнены Павел Севярынец.

Нагадаем, дакладчык дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі заявіў пра тое, што ў 2012 годзе ў Беларусі адбылося «прыкметнае паляпшэнне сітуацыі з выкананнем правоў чалавека, а «Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі» аказаў станоўчы ўплыў на развіццё грамадзянскай супольнасці». Зыходзячы з гэтага, ён прапанаваў пашырыць кантакты з беларускімі чыноўнікамі, падрыхтаваць «дарожную мапу» па развіцці дыялогу з афіцыйным Менскам, уключаючы міжпарламенцкія адносіны, выключыць з «чорных спісаў» ключавых чыноўнікаў для наладжвання дыпламатычных каналаў.

Дадзеныя рэкамендацыі змяшчаюцца ў дакладзе, падрыхтаваным Палецкісам і апублікаваным на сайце Еўрапарламента.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках