Дзірку ў плацежным балансе зачынілі крэдытам ЕўрАзЭС
5- 21.05.2013, 16:55
Па выніках студзеня-лютага 2013 г. сальда бягучага рахунку плацёжнага балансу склалася адмоўным у памеры 724,9 млн. даляраў ЗША.
Для параўнання, у студзені-лютым 2012 г. - 57,8 млн. даляраў ЗША. У адносінах да ВУП дадзеныя паказчыкі склалі адпаведна мінус 7,7 адсотка і 0,7 адсотка. Пра гэта гаворыцца ў аналітычным аглядзе Нацбанка «Асноўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы Рэспублікі Беларусь» за студзень-сакавік 2013 года.
Сальда першасных даходаў у студзені-лютым 2013 г. склалася адмоўным у памеры мінус 357,4 млн. даляраў ЗША, палепшыліся на 14,5 адсотка да студзеня-лютага 2012 г. Па артыкуле другасных даходаў сальда таксама сфармавалася адмоўнае ў суме мінус 559 млн. даляраў ЗША супраць мінус 567,5 млн. даляраў ЗША ў студзені-лютым 2012 г.
Па фінансавым рахунку плацёжнага балансу чысты адток капіталу склаў 25,5 млн. даляраў ЗША (0,3 адсотка да ВУП) супраць чыстага адтоку ў памеры 928,9 млн. даляраў ЗША (мінус 11,2 адсотка да ВУП) у студзені-лютым 2012 г.
Прамыя інвестыцыі ў эканоміку краіны склалі 260,9 млн. даляраў ЗША, знізіўшыся на 17,3 адсотка ў параўнанні са студзенем-лютым 2012 г.
Па аперацыях Урада і Нацыянальнага банка на чыстай аснове выплачана 386,8 млн. даляраў ЗША, што абумоўлена пагашэннем Рэспублікай Беларусь знешніх абавязацельстваў, у тым ліку асноўнай пазыкі па крэдыце МВФ.
Прыцягненне капіталу ў банкаўскі сектар склала 375,6 млн. даляраў ЗША, забяспечанае ў асноўным кароткатэрміновымі крэдытамі і пазыкамі.
Па нефінансаваму сектару назіраўся адток капіталу ў памеры 258 млн. даляраў ЗША, абумоўлены галоўным чынам ростам дэбіторскай запазычанасці і скарачэннем абавязацельстваў па камерцыйных крэдытах у суме 322,6 млн. даляраў ЗША.
У выніку, па выніках студзеня-лютага 2013 г. сфармавалася адмоўнае агульнае сальда плацёжнага балансу на ўзроўні 396,9 млн. даляраў ЗША (мінус 4,2 адсотка да ВУП), прафінансаванае прыцягненнем чацвёртага траншу стабілізацыйнага крэдыту Антыкрызіснага фонду ў памеры 440 млн. даляраў ЗША.
У студзені-лютым 2012 г. сальда плацёжнага балансу склала мінус 196,3 млн. даляраў ЗША (мінус 2,4 адсотка да ВУП).