15 лiстапада 2024, Пятніца, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск не збіраецца выдаваць Бакіева

23
Менск не збіраецца выдаваць Бакіева

Беларускія ўлады не разглядаюць магчымасць выдачы Кыргызстану былога кіраўніка гэтай краіны.

Пра гэта РІА «Новости» заявіў прадстаўнік праваахоўных органаў Беларусі.

Раней некаторыя СМІ са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы паведамілі пра тое, што Менск пагадзіўся на перамовы аб экстрадыцыі Курманбека Бакіева і яго малодшага брата Жаныша.

«Курманбек Бакіеў з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Ён растлумачыў, што ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам грамадзяне рэспублікі не выдаюцца іншым краінам.

Бакіеў і яго малодшы брат абвінавачваюцца на радзіме ў здзяйсненні шэрагу цяжкіх злачынстваў, у тым ліку расстрэле мітынгу ў цэнтры Бішкека 7 красавіка 2010 года, і абодва былі асуджаныя завочна на доўгія тэрміны зняволення за забойства былога кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Медэта Садыркулава.

Цяпер яны абодва знаходзяцца ў Беларусі.

Малодшы сын былога прэзідэнта Максім Бакіеў абвінавачваецца ў Кыргызстане ў здзяйсненні злачынстваў у сферы эканомікі, і ў сакавіку быў завочна прысуджаны да 25 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Учора крыніца ў дыпламатычных колах Кыргызстана заявіла, што амбасадары Кыргызстана ў Беларусь і Велікабрытанію будуць прызначаныя пасля таго, як у гэтых краінах вырашацца пытанні аб экстрадыцыі на радзіму былога прэзідэнта Курманбека Бакіева, яго малодшага брата і сына

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках