Партрэты палітвязняў вывесілі каля МТЗ
13- 23.05.2013, 17:49
Грамадская арганізацыя «Альтэрнатыва» правяла ў цэнтры Менска акцыю ў падтрымку беларускіх палітвязняў.
Пра гэта паведамляе ў «Фэйсбуку» Алег Корбан.
Партрэты Алеся Бяляцкага, Змітра Дашкевіча, Мікалая Статкевіча і іншых палітвязняў былі расклееныя над уваходам у станцыю метро «Трактарны завод» у Менску.
Сотні рабочых МТЗ, якія ішлі з працы, убачылі іх.