15 лiстапада 2024, Пятніца, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саміт АДКБ у Бішкеку пройдзе без Лукашэнкі

69
Саміт АДКБ у Бішкеку пройдзе без Лукашэнкі

Да гэтага часу меркаваўся ўдзел у саміце беларускага дыктатара.

На сайце Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы ў пятніцу з'явілася афіцыйнае паведамленне аб тым, што ў Бішкеку пройдзе саміт кіраўнікоў дзяржаў-членаў АДКБ Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёну, паведамляе КірТАГ.

«У Бішкеку 27-28 траўня пройдзе нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў-членаў АДКБ Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёну, і адбудуцца пасяджэнні статутных органаў Арганізацыі: СМЗС, СМА і КССБ», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначым, дзяржавамі - членамі АДКБ з'яўляюцца Расея, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Арменія і Беларусь. Як ужо паведамлялася, Узбекістан прыпыніў удзел у Арганізацыі.

Зыходзячы з афіцыйнага паведамлення прэс-службы Арганізацыі, вынікае, што ў Бішкек не запрашаюцца прэзідэнты краін, якія не ўваходзяць у Цэнтральна-Азіяцкі рэгіён - Арменіі і Беларусі.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін раней пацвердзіў свой удзел на саміце АДКБ у Бішкеку. Пра гэта паведаміў яшчэ ў сакавіку намеснік старшыні ўрада РФ Ігар Шувалаў у ходзе свайго працоўнага візіту ў Кыргызстан.

Адзначым, што напярэдадні Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся з візітам у Арменіі, дзе сустракаўся з прэзідэнтам Сержам Саргсянам. Падрабязнасці перамоў не паведамляюцца беларускімі СМІ.

А 24 траўня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Нурсултана Назарбаева. Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

«Прэзідэнты абмеркавалі ход падрыхтоўкі да пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Назарбаеў яшчэ раз запрасіў Лукашэнку наведаць Астану для ўдзелу ў пасяджэнні, на якім мяркуецца разгляд праекта Дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама шляхоў далейшай інтэграцыі», - гаворыцца ў паведамленні.

Прэс-служба не згадвае, ці закраналі два прэзідэнты тэму Бішкекскага саміту АДКБ.

Нагадаем, да сённяшняга дня меркавалася, што нефармальны саміт кіраўнікоў дзяржаў-членаў АДКБ пройдзе ў поўным складзе. І ў сакавіку генеральны сакратар Арганізацыі Мікалай Бардзюжа правёў перамовы па маючаым адбыцца саміце з усімі кіраўнікамі дзяржаў-членаў АДКБ.

28 сакавіка, у прыватнасці, пытанні падрыхтоўкі да нефармальнага саміту АДКБ абмяркоўваліся падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Мікалаем Бардзюжам.

«Нам не трэба саромецца казаць пра тое, што ў нас ёсць ваенная арганізацыя і мы будзем усяляк яе ўмацоўваць. Думаю, пад гэтым лозунгам павінна прайсці і наша нефармальная сустрэча ў Кыргызстане, якую мы плануем», - цытавалі беларускія СМІ словы Аляксандра Лукашэнкі.

Разам з тым на фоне падрыхтоўкі Бішкекскага саміту палітолагі і аналітыкі неаднаразова выказвалі меркаванне, што ў рамках саміту Кыргызстан зноў уздыме перад Беларуссю пытанне аб выдачы экс-прэзідэнта КР Курманбека Бакіева і яго брата Жаныша, якія хаваюцца ад крымінальнага пакарання ў Менску. Як вядома, суд Кыргызстана прысудзіў завочна Бакіева да 24 гадоў пазбаўлення волі, і Бішкек не перастае дамагацца экстрадыцыі былога прэзідэнта.

Нагадаем таксама, што прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў не прымаў удзел у саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД у Ашхабадзе 5 снежня 2012 года, кыргызскую дэлегацыю ўзначальваў першы віцэ-прэм'ер-міністр Джаамарт Атарбаеў. Паводле афіцыйнай версіі, прысутнасці прэзідэнта ў краіне патрабавала «палітычны сітуацыя, якая абвастрылася ў сувязі з выбарамі ў мясцовыя кянешы». Аднак палітолагі выказвалі меркаванне, што на рашэнне Атамбаева паўплываў пераход старшынства ў СНД да Беларусі.

Адзначым, у 2013 годзе старшынства ў АДКБ перайшло Кыргызстану і старшынёй Савета калектыўнай бяспекі, адпаведна, з'яўляецца прэзідэнт КР Алмазбек Атамбаеў.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках