15 лiстапада 2024, Пятніца, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кыргызскія СМІ: Лукашэнка спалохаўся

67
Кыргызскія СМІ: Лукашэнка спалохаўся

Беларускі кіраўнік не прыехаў на саміт АДКБ, таму што панічна баіцца пратэстаў.

Пра гэта сёння пішуць кыргызскія СМІ, распавядаючы пра мерапрыемства, якое адкрылася сёння. Многія звярнулі ўвагу на адсутнасць на ім беларускага кіраўніка.

Вядомы расейскі палітычны аглядальнік Аркадзь Дубноў, які прысутнічае на саміце, падзяліўся з кыргызскім сайтам «Вести.kg» сваімі ўражаннямі ад складу ўдзельнікаў саміту АДКБ.

Дубноў адзначыў, што саміт - непаўнавартасны, паколькі на ім няма кіраўнікоў Беларусі і Арменіі.

- Для мяне даволі характэрна, што я не бачыў ніводнага афіцыйнага тлумачэння адсутнасці гэтых двух прэзідэнтаў. Вядома, мы разумеем, чаму няма Лукашэнкі, таксама я чуў спасылкі на ўнутраную занятасць Сержа Саргсяна хатнімі справамі. Але іх адсутнасць тут кажа пра тое, што праблемы, якія абмяркоўваюцца на саміце - а гэта наступствы вываду войскаў з Афганістана ў 2014 годзе - іх не хвалююць. Хоць, зразумела, што Лукашэнка не прыехаў не з-за афганскіх падзей або адсутнасці цікавасці да іх, а таму што тут будуць вельмі актыўна выступаць супраць знаходжання ў Беларусі злачынцаў па імі Бакіевы. І, тым не менш, гэта не здаецца мне пазітыўным момантам у самым характары дзейнасці АДКБ.

Нагадаем, на фоне падрыхтоўкі Бішкекскага саміту палітолагі і аналітыкі неаднаразова выказвалі меркаванне, што ў рамках саміту Кыргызстан зноў уздыме перад Беларуссю пытанне аб выдачы экс-прэзідэнта КР Курманбека Бакіева і яго брата Жаныша, якія хаваюцца ад крымінальнага пакарання ў Менску. Як вядома, суд Кыргызстана прысудзіў завочна Бакіева да 24 гадоў пазбаўлення волі, і Бішкек не перастае дамагацца экстрадыцыі былога прэзідэнта.

Да гэтага шэраг грамадскіх арганізацый Кыргызстана заявіў, што мае намер сустрэць беларускага кіраўніка ў Бішкеку мітынгамі і акцыямі пратэсту.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках