14 лiстапада 2024, Чацвер, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія прадпрыемствы кінуць на барацьбу з неліквідам

113
Менскія прадпрыемствы кінуць на барацьбу з неліквідам

Разгрузіць склады МАЗа і МТЗ даручылі сталічным прадпрыемствам.

Пра гэта паведаміла сёння журналістам намеснік старшыні Менгарвыканкама Жанна Бірыч, перадае БелТА.

Сталічныя прадпрыемствы павінны будуць закупіць як будаўнічую, так і камунальную тэхніку і аўтобусы, якія назапасіліся на складах флагманаў беларускай прамысловасці. Мяркуецца выкарыстанне лізінгавых схем, аказанне падтрымкі ў пагашэнні адсоткаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі.

«Гэта дазволіць дапамагчы прадпрыемствам рэспубліканскай формы ўласнасці разгрузіць склады ва ўмовах падзення попыту на знешніх рынках і абнавіць парк машын у арганізацыях камунальнай формы ўласнасці», - сказала Жанна Бірыч.

Пры гэтым, намеснік старшыні Менгарвыканкама заявіла, што сталіца забяспечыла дадатнае сальда знешняга гандлю. Паводле яе слоў, прадукцыя менскіх прадпрыемстваў пастаўляецца ў больш чым 100 краін свету, асвоены новы рынак збыту - Руанда, актывізаванае супрацоўніцтва з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі. Плануецца далейшая дыверсіфікацыя экспарту, пошук новых партнёраў для продажу прадукцыі.

Праўда пры гэтым намеснік старшыні Менгарвыканкама «забылася» згадаць, што Менск страціў рынкі збыту ў 44 краінах. Некалькі дзён таму Мікалай Ладуцька ўчыніў з-за гэтага разнос сталічным чыноўнікам.

Па словах старшыні Менгарвыканкама, гораду не ўдалося за чатыры месяцы выканаць даведзеныя заданні сацыяльна-эканамічнага развіцця. Валавы рэгіянальны прадукт склаўся ў суме 42,6 трлн. рублёў. Ёсць адставанне ад намечаных планаў па аб'ёмах прамысловай вытворчасці, экспарту тавараў, інвестыцыях у асноўны капітал.

Асаблівыя асцярогі выклікаюць значныя запасы гатовай прадукцыі, што негатыўна адбіваецца на эканоміцы арганізацый.

Свае ідэі барацьбы са складскімі запасамі машынабудаўнічых гігантаў нядаўна агучваў і кіраўнік. Лукашэнка распарадзіўся скараціць іх шляхам перадачы тэхнікі ў калгасы са зніжкай да 30%.

Нагадаем, шэраг беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку і МАЗ, у пачатку вясны былі вымушаныя перайсці на чатырохдзёнку з-за адсутнасці попыту на прадукцыю.

Напісаць каментар 113

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках