Менскіх таксістаў апрануць у форму
119- 29.05.2013, 17:39
- 44,798
Менгарвыканкам хоча, каб усе таксісты насілі форму і размаўлялі на замежнай мове.
Пра гэта паведаміла сёння намеснік старшыні Менгарвыканкама Жанна Бірыч, перадае БелТА.
Паводле яе слоў, у горадзе неабходна павысіць якасць паслуг, якія прадстаўляюцца таксістамі. Часцяком знешні выгляд машын не адказвае патрабаванням пасажыраў.
«Гэта пакуль слабое звяно нашых транспартных зносін. Мы ўнеслі свае прапановы, каб зрабіць больш жорсткімі патрабаванні да выдачы ліцэнзій перавозчыкам, рэжыму іх працы, падыходы да правядзення тэхабслугоўвання аўто», - адзначыла намеснік старшыні Менгарвыканкама.
Таксама ў ліку пажаданняў гарадскіх уладаў - адзіная форма адзення таксістаў, веданне замежных моў, якое дазваляе абслугоўваць замежных гасцей, і аўтамабілі не старэйшыя за 8-10 гадоў, якія адказваюць патрабаванням бяспекі.
Нагадаем, сёння стала вядома, што беларускіх міліцыянтаў да ЧС па хакеі прымусяць вучыць англійскую мову.