26 снежня 2024, Чацвер, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мандат Палецкіса паставілі пад сумнеў

18
Мандат Палецкіса паставілі пад сумнеў

Еўрапарламент афіцыйна не пасылаў Юстаса Палецкіса ў Менск.

Пра гэта заявіў дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Яцэк Сарыюш-Вольскі ў інтэрв'ю Polskie Radio.

Ён сказаў, што Юстас Палецкіс, аўтар скандальнай справаздачы аб сітуацыі ў Беларусі, ездзіў у Менск па ўласнай ініцыятыве або па запрашэнні мясцовых уладаў.

Яцэк Сарыюш-Вольскі тлумачыць сваю пазіцыю тым, што такія паездкі патрабуюць зацвярджэння Канферэнцыяй старшыняў Еўрапейскага парламента, але нічога не вядома пра тое, ці было гэта зроблена ў выпадку паездкі ў Менск Юстаса Палецкіса.

Па словах Сарыюш-Вольскага, пра паездку таксама не была праінфармаваная дэлегацыя Еўрапарламента па справах Беларусі.

«Справаздача Палецкіса выклікае спрэчкі. Будзе дыскусія і будуць папраўкі, якія прывядуць да вяртання да першапачатковай лініі Еўрапарламента.

На цяперашнім этапе прагрэсуючага заняпаду ўсялякіх формаў дэмакратыі беспадстаўна заклікаць да адмены візавых санкцый або да ўключэння недэмакратычна абраных «дэпутатаў» беларускага «парламента» ў структуры «Еўранэста», - падкрэсліў Яцэк Сарыюш-Вольскі.

Сёння ў Еўрапарламенце праходзіць абмеркаванне дакладу Палецкіса, напісанага ім па выніках візіту ў Менск.

Папраўкі ў яго прымаюцца да 5 чэрвеня. Другі разгляд камісіяй запланаваны на 8 ліпеня, галасаванне - на 9 ліпеня. Абмеркаванне гэтага дакумента на пленарнай сесіі Еўрапарламента чакаецца ў верасні 2013 года.

Нагадаем, літоўскі еўрадэпутат наведваў Беларусь у сакавіку 2013 года. Гэты візіт падвергся крытыцы з боку беларускай апазіцыі, праваабаронцаў і сваякоў палітвязняў.

Юстас Палецкіс фігуруе ў плане лорда Бэла па выратаванні рэпутацыі дыктатуры Лукашэнкі. Справаздача змяшчае пункт «Прамое лабіраванне», дзе гаворыцца аб працы з канкрэтнымі афіцыйнымі асобамі і палітыкамі ЕЗ.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках