12 траўня 2024, Нядзеля, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сутыкненні ў Кыргызстане: пратэсты душаць газам і гранатамі

30

У некаторых раёнах Кыргызстана ўведзенае надзвычайнае становішча.

Масавыя беспарадкі праходзяць ў Ісык-Кульскай вобласці краіны. Яны звязаныя з незадаволенасцю мясцовых жыхароў пагадненнем з канадскай кампаніяй Centerra Gold Inc., якая атрымала права на распрацоўку залатога рудніка «Кумтор», якое было падпісана напярэдадні. Пратэсты, якія ідуць чацвёрты дзень, вымусілі ўвесці ў Джэты-Агузскім раёне вобласці надзвычайнае становішча. Папярэднія вынікі супрацьстаяння міліцыі і пратэстоўцаў - 30 пацярпелых з абодвух бакоў і больш за 90 затрыманых.

Аб увядзенні надзвычайнага становішча паведамляе партал 24.kg.

«Увесці надзвычайнае становішча на тэрыторыі Джэты-Агузскага раёна Ісык-Кульскай вобласці з 15:00 гадзін 31 траўня 2013 года на перыяд да 10 чэрвеня 2013 года з устанаўленнем каменданцкай гадзіны з 21:00 да 06:00 гадзін», гаворыцца ва ўказе прэзідэнта Алмазбека Атамбаева.

Сутыкненні ў Кыргызстане: пратэсты душаць газам і гранатамі. Фота: 24.kg

Узбуджаныя крымінальныя справы па артыкулах «Хуліганства», «Самавольны захоп будынкаў і збудаванняў», «Самаўпраўства». Па папярэдніх дадзеных, да высвятлення абставінаў затрыманыя 92 чалавекі. Таксама праваахоўныя органы працягваюць працу па выяўленні арганізатараў пратэстных акцый.

Беспарадкі ў Ісык-Кульскай вобласці пачаліся ў аўторак, 28 траўня, калі некалькі сотняў чалавек пачалі блакаваць дарогу, якая вядзе да Рудніка, а таксама, па наяўных дадзеных, шэраг будынкаў мясцовай адміністрацыі і праваахоўных органаў. Галоўным патрабаваннем пратэстоўцаў з'яўлялася нацыяналізацыя «Кумтора».

На экстраныя меры кіргізскія ўлады пайшлі пасля таго, як увечары 30 траўня пратэстоўцы праніклі на тэрыторыю падстанцыі ў сяле Тамга і абясточылі руднік. Работнікі станцыі паведамлялі, што акрамя «Кумтора» без святла засталіся і тры кіргізскіх вёскі, а таксама размешчаныя паблізу памежзаставы. Пратэстоўцы прад'явілі ўладам ультыматум: падача электраэнергіі будзе адноўленая, калі ўрад разарве пагадненне па найбуйнейшым прамысловым праекце ў краіне. Умяшаннем спецназа захопнікаў удалося вывесці з аб'екта і затрымаць, піша партал K-news.

Па словах аднаго з відавочцаў, прыкладна 10 мітынгоўцам атрымалася падабраць у міліцыянтаў каскі, шчыты і дубінкі, якія тыя раскідалі падчас сутыкнення. «Але агнястрэльнай зброі ў мітынгоўцаў я не бачыў. У асноўным, камяні і палкі», - заявіў адзін з удзельнікаў падзей.

Пратэстоўцы спрабавалі адбіць затрыманых. АМАП у адказ ужыў зброю.

«Міліцыя ўжыла слёзацечны газ і светлашумавыя гранаты», - паведамілі праваахоўнікі. Відавочцы распавялі, што для адціснення мітынгоўцаў ужываліся таксама дубінкі і гумовыя кулі.

Папярэдні вынік сутыкненняў - 30 пацярпелых, большасць з якіх - супрацоўнікі міліцыі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках