29 снежня 2024, Нядзеля, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь у лідарах па колькасці зняволеных у Еўропе

74
Беларусь у лідарах па колькасці зняволеных у Еўропе

На 100 тысяч жыхароў нашай краіны прыпадае 438 зняволеных.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Рады Еўропы, апублікаваным у пятніцу. Пры гэтым самы вялікі адсотак арыштантаў сярод насельніцтва зафіксаваны ў Расеі, перадае BBC.

Па падліках экспертаў, па выніках 2011 года ў 20 з 47 краін Рады Еўропы налічвалася больш зняволеных, чым месцаў у турмах.

На першым месцы размясцілася Сербія, дзе на 100 турэмных месцаў прыходзіцца амаль 151 зняволены, а на другім - Італія (147 вязняў на 100 месцаў). Пенітэцыярныя ўстановы таксама перапоўненыя ў Францыі, Бельгіі і Венгрыі.

Паводле статыстыкі Рады Еўропы, у 2011 годзе на кожныя 100 тысяч жыхароў Еўропы ў сярэднім прыпадала 154 зняволеных. Самы нізкі адсотак вязняў сярод насельніцтва выяўлены ў Ісландыі, а самы высокі - у Расеі.

Па дадзеных Міжнароднага цэнтра турэмных даследаванняў, які прыводзіць статыстыку за сакавік 2013 года, у Расеі налічваецца 487 зняволеных на 100 тысяч жыхароў. Другое месца ў Еўропе па гэтым паказчыку займае Беларусь (438 вязняў), за ёй ідуць Грузія і Азербайджан.

Незалежныя эксперты лічаць, што рэальны паказчык значна вышэй. Грамадскія актывісты неаднаразова падкрэслівалі, што не вераць афіцыйнай статыстыцы. Па іх словах, колькасць зняволеных у два разы вышэй афіцыйных дадзеных. Такое разыходжанне праваабаронцы тлумачаць перанаселенасцю, якую афіцыйна замоўчваюць.

Пры гэтым, нават афіцыйныя дадзеныя дазваляюць аднесці нашу краіну да сусветных лідараў па колькасці сядзельцаў.

Дарэчы за 2012 год колькасць зняволеных вырасла амаль на чвэрць. Паводле дадзеных, апублікаваных у пачатку мінулага года, у нашай краіне на 100 тысяч чалавек прыпадала 328 зняволеных.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках