2 траўня 2024, Чацвер, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве адкрываюць беларускі гандлёвы цэнтр

16
У Літве адкрываюць беларускі гандлёвы цэнтр

Шэрагі гульцоў рознічнага гандлю ў Літве ў хуткім часе павінна папоўніць яшчэ адна гандлёвая сетка - Fresh market.

Уладальнікі гэтай сеткі звязаныя з найбуйнейшымі беларускімі гандлярамі, а меркаваная ніша - крамы свежых прадуктаў невялікага фармату бліжэй да дома, піша Verslo žinios.

Сетка Fresh market у Літве зарэгістраваная ў канцы студзеня гэтага года. Галоўны акцыянер кампаніі - прадпрыемства аптовага гандлю Ipsun, якое імпартуе садавіну, гародніну, раслінны алей, піша ru.delfi.lt.

Саўлюс Урбонас, кіраўнік прадпрыемства Ipsun, пацвердзіў, што плануецца адкрыць крамы, ідуць перамовы з літоўскімі пастаўшчыкамі, але канкрэтныя планы і мэты кампанія пакуль не каментуе.

Па дадзеных Цэнтра рэгістра, адзіны акцыянер Ipsun - зарэгістраваная на Кіпры кампанія Ipsun Holding Limited. Па словах пастаўшчыкоў, інвестыцыі прыходзяць з Беларусі, а інвестары звязаныя з акцыянерамі найбуйнейшай беларускай гандлёвай сеткі Euroopt.

Сцвярджаецца, што ў гэтай сетцы, у якой 131 крама, найбольш нізкія кошты.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках