2 траўня 2024, Чацвер, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: У Расеі пачалася сталінская ліхаманка

16

У капіталістычную Расею, падобна, зноў вяртаецца сацыялістычная сталінская ліхаманка.

Праз 60 гадоў пасля гібелі дыктатара, які загубіў мільёны людзей, яго вырашылі злёгку рэабілітаваць. Паводле нядаўняга апытання насельніцтва, 47 адсоткаў расейцаў лічаць Сталіна мудрым лідарам, які прывёў Савецкі Саюз да магутнасці і росквіту, паведамляе тэлеканал CNN (пераклад - ИноТВ).

У сераду падчас першамайскага параду расейцы ўшанавалі памяць Сталіна. І ніхто іншы як прэзідэнт Пуцін адрадзіў падчас святочнай цэрымоніі яго спадчыну. Справа ў тым, што менавіта Сталіну першаму прысудзілі савецкі медаль Героя сацыялістычнай працы. Пасля гэтага яго ўручылі яшчэ прыкладна 20 000 чалавек. Але затым ў 1991 годзе ўзнагарода адышла ў нябыт, як і СССР. І праз 22 гады, у гэтае травеньскае свята Пуцін адрадзіў традыцыю ўзнагароджання такім званнем. Цяпер яно гучыць проста: Герой працы. Нядаўна Пуцін сказаў, што не бачыць у сваім рэжыме ніякіх прыкмет сталінізму. Што ж, вось адна з іх.

Расея і Японія ўсё яшчэ знаходзяцца ў стане вайны. З часоў Другой сусветнай яны так і не дамовіліся аб умовах міру. Але на гэтым тыдні прэзідэнт Пуцін і прэм'ер Абэ сустрэліся і абвясцілі, што перамовы аб заключэнні міру ў хуткім часе адновяцца. Да іх бакі ішлі усяго 67 гадоў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках