2 траўня 2024, Чацвер, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія камуністы патрабуюць прыбраць Элтана Джона казаком

38
Расейскія камуністы патрабуюць прыбраць Элтана Джона казаком

Краснадарскае аддзяленне партыі «Камуністы Расеі» звярнулася ў праваахоўныя органы з прапановай прымусіць вядомага брытанскага музыку Элтана Джона насіць казачы касцюм падчас гастроляў у Расеі.

«Гатовыя стрываць выступленні сэра Элтана Джона ў Краснадары пры ўмове, што ён зменіць свой абуральны нарад (імідж) на парадны касцюм Кубанскага казацкага войска, хаця б на перыяд яго знаходжання ў Расеі», - кажуць камуністы.

Акрамя таго, актывісты партыі просяць праваахоўныя органы праверыць дзейнасць арганізатараў гастроляў «зорак з сумніўнай рэпутацыяй», піша gazeta.ru.

Краснадарскія камуністы падкрэслілі, што «не маюць намеру моўчкі назіраць з боку за пачварнасцю».

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках