2 траўня 2024, Чацвер, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НАН Беларусі: У 2012 годзе Расея субсідавала Лукашэнку на $10 мільярдаў

13
НАН Беларусі: У 2012 годзе Расея субсідавала Лукашэнку на $10 мільярдаў

Сума энергетычных субсідый, якія Беларусь атрымала ад Расеі за кошт льготных коштаў на энергарэсурсы, у 2012 годзе склала каля $10 млрд.

Так лічаць эксперты Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамляе «Інтэрфакс».

«Толькі за кошт льготных коштаў на энерганосьбіты Рэспубліка Беларусь у 2012 годзе зэканоміла каля $10 млрд», - сказана ў артыкуле супрацоўнікаў інстытута, апублікаваным у ведамасным часопісе Нацбанка Беларусі «Банковский вестник».

Па дадзеных Нацбанка, ВУП Беларусі ў 2012 годзе склаў $63,16 млрд. Такім чынам, сума энергасубсідый, якія Беларусь атрымала ад Расеі ў мінулым годзе, паводле ацэнкі склала 15,8% ВУП.

Эксперты інстытута тлумачаць, што сума энергасубсідый складаецца за кошт механізму бяспошліннай пастаўкі нафты ў Беларусь, пры якім беларускі бок пералічвае ў расейскі бюджэт экспартныя пошліны за нафтапрадукты, атрыманыя з імпартаванай нафты. Акрамя таго, Беларусь купляе па льготным кошце расейскі газ.

Так, у 2012 годзе Беларусь завезла з РФ 21,3 млн тон нафты і заплаціла ў расейскі бюджэт $3,8 млрд у выглядзе экспартных пошлін на нафтапрадукты. Эксперты тлумачаць, што калі б нафта з РФ пастаўлялася ў Беларусь з экспартнай пошлінай, то пры яе узроўні на канец 2012 года ($396,5 за тону) выплаты ў расейскі бюджэт склалі б $8,4 млрд. Такім чынам, для беларускага боку выгада ад існуючага механізму паставак нафты ў Беларусь у мінулым годзе склала каля $4,6 млрд, падлічылі эксперты Інстытута эканомікі.

Пры ацэнцы субсідый пры пастаўках газу яны параўналі яго фактычны кошт для Беларусі з коштам паставак ва Украіну. Так, Беларусь у 2012 годзе купляла расейскі газ па $168 за тысячу кубаметраў. Для Украіны кошт расейскага газу ў мінулым годзе складаў каля $430 за тысячу кубаметраў. «Пры імпартаваным аб'ёме, роўным 20,3 млрд кубаметраў (пастаўкі газу ў Беларусь у 2012 годзе - ІФ), выйгрыш склаўся ў памеры каля $5,3 млрд.», - падкрэсліваецца ў публікацыі.

Як паведамлялася, па дадзеных Нацбанка, агульнае сальда плацёжнага балансу Беларусі ў 2012 годзе склалася адмоўным і склала $359 млн, або 0,6% ВУП, супраць прафіцыту ў суме $1,55 млрд (2,6% ВУП) у 2011 годзе. У 2012 годзе сальда бягучага рахунку плацёжнага балансу склалася адмоўным у памеры $1 млрд 819,3 млн (2,8% ВУП), што на 63,8% менш, чым у 2011 годзе.

Чыстае запазычанне па фінансавым рахунку ў 2012 годзе склала $ 1 млрд 106,4 млн (1,7% ВУП), скараціўшыся ў параўнанні з 2011 годам у 5 разоў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках