2 траўня 2024, Чацвер, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны святар без правоў пратараніў трактар

50

ДТЗ з удзелам святара мясцовай праваслаўнай епархіі адбылося ў Столінскім раёне.

Яго здзейсніў кіроўца аўтамабіля «ВАЗ-21099», які да ліпеня бягучага года пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі.

«Жыхар Столінскага раёна, 1969 года нараджэння не абраў бяспечную дыстанцыю да трактара «МТЗ» з прычэпам, які рухаўся наперадзе, і здзейсніў з ім сутыкненне. У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр аўтамабіля «ВАЗ» атрымалі траўмы і змешчаныя ў шпіталь», - паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення ДАІ.

Кіроўца легкавога аўтамабіля, які апынуўся святаром, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення і заснуў за рулём, піша сайт «Медыя-Палессе».

Начальнік аддзела ДАІ Столінскага РАУС Сяргей Трапец падкрэсліў, што раней віноўнік ДТЗ не раз затрымліваўся за рулём у стане алкагольнага ап'янення. На момант апошняга затрымання ён ужо не меў права кіравання транспартным сродкам.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках