2 траўня 2024, Чацвер, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДМК: экспарт абваліўся на 20%, сальда ў мінусе на $615 мільёнаў

30

Мытны камітэт Беларусі ўдакладніў дадзеныя знешняга гандлю таварамі за першыя тры месяцы 2013 года.

Экспарт скараціўся на 19,9%, знешнегандлёвае сальда - мінус 615,5 млн. даляраў.

Па дадзеных мытнай статыстыкі ў Рэспубліцы Беларусь аб'ём знешняга гандлю таварамі (знешнегандлёвы абарот) ў студзені-сакавіку 2013 года склаў 19,7 млрд. даляраў ЗША, што на 14,5% менш, чым у студзені-сакавіку 2012 года.

Тавараабарот з краінамі СНД склаў 11,5 млрд. даляраў ЗША (58,2% агульнага тавараабароту) і ў параўнанні са студзенем-сакавіком 2012 года паменшыўся на 12,3%. Тавараабарот з краінамі па-за СНД знізіўся на 17,5% і склаў 8,3 млрд. даляраў ЗША.

Сальда знешнегандлёвага абароту склалася адмоўнае ў памеры 615,5 млн. даляраў ЗША (у студзені-сакавіку 2012 года - станоўчае ў памеры 784,1 млн. даляраў ЗША). З краінамі СНД сальда знешнегандлёвага абароту склалася адмоўнае і склала 1,1 млрд. даляраў ЗША (у студзені-сакавіку 2012 года - адмоўнае ў памеры 2,8 млрд. даляраў ЗША). З краінамі па-за СНД сальда знешняга гандлю склалася станоўчае ў памеры 505,8 млн. даляраў ЗША (у студзені-сакавіку 2012 года - станоўчае ў памеры 3,6 млрд. даляраў ЗША).

Экспарт Рэспублікі Беларусь склаў 9,6 млрд. даляраў ЗША і знізіўся ў параўнанні з адпаведным перыядам 2012 года на 19,9%.

Экспарт у краіны СНД павялічыўся нязначна (на 0,5%), склаўшы 5,2 млрд. даляраў ЗША.

Экспарт у краіны па-за СНД знізіўся на 35,4%, склаўшы 4,4 млрд. даляраў ЗША.

Імпарт Рэспублікі Беларусь у разгляданым перыядзе знізіўся на 8,8% і склаў 10,2 млрд. даляраў ЗША. Імпарт з краін СНД знізіўся на 20,5%, склаўшы 6,3 млрд. даляраў ЗША.

Імпарт з краін па-за СНД павялічыўся на 20,1%, склаўшы 3,9 млрд. даляраў ЗША.

Вынікі знешняга гандлю з асобнымі краінамі

У табліцы прыведзеныя дадзеныя аб агульным тавараабароце, экспарце і імпарце Рэспублікі Беларусь з усімі краінамі СНД і асноўнымі гандлёвымі партнёрамі сярод краін па-за СНД (больш за 1% ад агульнага тавараабароту).

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках