28 снежня 2024, Субота, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы: Справа Гайдукова выглядае абсалютна надуманай

15
Праваабаронцы: Справа Гайдукова выглядае абсалютна надуманай

У Менску адбылася прэс-канферэнцыя па «шпіёнскай» справе Андрэя Гайдукова з удзелам праваабаронцаў, палітыкаў і грамадзянскіх актывістаў.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў прэс-сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Дзяніс Садоўскі.

«Сёння адбылася прэс-канферэнцыя на тэму судовага працэсу па так званай шпіёнскай справе Андрэя Гайдукова, якая >пачнецца заўтра ў Віцебску. У мерапрыемстве прынялі ўдзел шматлікія праваабаронцы, палітыкі і грамадзянскія актывісты. Сярод іх - каардынатар грамадзянскай ініцыятывы «За свабоду» Ганна Шапуцька, старшыня «Прававой дапамогі насельніцтву» Алег Волчак, лідар кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў, актывіст «Маладога фронту» Мікалай Дземідзенка, прадпрымальнік Аляксандр Макаеў і многія іншыя», - адзначыў прэс -сакратар БХД.

Ён падкрэсліў, што ўдзельнікі прэс-канферэнцыі запатрабавалі адкрытай інфармацыі і працэсу па справе Андрэя Гайдукова.

«Безумоўна, на сённяшні дзень справа выглядае абсалютна надуманай, а абвінавачанне ў закладцы схованкі з'яўляецца зусім неразумным. Маладога чалавека папросту катуюць. Андрэй з'яўляецца палітвязнем і павінен быць неадкладна вызвалены. У канцы прэс-канферэнцыі была падпісаная петыцыя, у якой было адзначана вышэйсказанае. Таксама прагучалі заклікі да праявы салідарнасці падчас судовага працэсу. Старшыня КДБ ужо заявіў, што судовае пасяджэнне, хутчэй за ўсё, будзе закрытым, але віцебскія і менскія актывісты збіраюцца прыйсці да будынка суда, каб падтрымаць Андрэя і яго сям'ю ў гэты нялёгкі час», - падсумаваў Дзяніс Садоўскі.

Нагадаем, згодна з афіцыйнай інфармацыяй, Андрэя Гайдукова затрымалі «падчас закладкі схованкі са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Гэта абвінавачванне многія лічаць бессэнсоўным.

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выступіла з заявай, у якой паведамлялася пра тое, што актывіста затрымалі за распаўсюджванне газеты «Хартыя'97». Праваабаронцы пераслед Гайдукова звязваюць з яго апазіцыйнымі поглядамі і тлумачаць спробамі запалохаць моладзевых актывістаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках