29 снежня 2024, Нядзеля, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Закрыты суд над Андрэем Гайдуковым

69
Закрыты суд над Андрэем Гайдуковым

(абноўлена - 12:37) Сёння пачаўся суд над палітвязнем Андрэем Гайдуковым.

Ён праходзіць у закрытым рэжыме. Пра гэта надоечы паведаміў старшыня КДБ Валерый Вакульчык.

Пры гэтым ён адзначыў: «Я думаю, што пасля таго, як будзе абвешчаная пастанова суда, тыя людзі, якія яго абаранялі, будуць у нязручным становішчы».

«Ён не паспеў учыніць злачынства, быў своечасова выяўлены, але гэта было, як мы кажам, класіка - усё было зроблена чыста», - заявіў кіраўнік КДБ.

Судзяць Андрэя Гайдукова, якога абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве», у Віцебскім абласным судзе. Актывіст апазіцыі быў этапаваны ў абласны цэнтр некалькі дзён таму. Ягоным сваякам адмовілі ў сустрэчы з ім.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, Андрэя Гайдукова затрымалі «падчас закладкі тайніка са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Праваабаронцы і актывісты апазіцыі ўважаюць гэтае абвінавачванне за бессэнсоўнае.

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выступіла з заявай, у якой паведамлялася аб тым, што актывіста затрымалі за распаўсюд газеты «Хартыя'97». Пераслед Андрэя Гайдукова звязваюць з ягонымі апазіцыйнымі поглядамі і тлумачаць спробамі запалохаць моладзевых актывістаў.

Першыя звесткі аб тым, у чым абвінавачваюць Гайдукова, з'явіліся толькі ўчора, у лісце, які атрымала ад яго каардынатарка Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі ў Віцебску Таццяна Севярынец. Раней усе лісты Гайдукова не праходзілі цэнзуру.

Гайдукоў піша: «Мяне абвінавачваюць у тым, што мог пагражаць нацыянальнай бяспецы, што характарызуецца як замах на канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь, навязванне Рэспубліцы Беларусь палітычнага курсу, які не адпавядае яе нацыянальным інтарэсам. Характар магчымай шкоды можа выяўляцца ў дэстабілізацыі сацыяльна-палітычнай сітуацыі. У тым, што шукаў фінансаванне на сваю дзейнасць у фондзе амбасады ЗША (ЦРУ ЗША паводле версіі КДБ)».

Падтрымаць актывіста да будынка суда сёння прыйшлі журналісты, праваабаронцы, сваякі і сябры. Нікога ў залу, дзе праходзіць працэс, не пусцілі. Міліцыя забараняла журналістам здымаць на камеру будынак суда.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках