30 красавiка 2024, aўторак, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «АртПолі» выступяць «Нагуаль» і «Князь Мышкін»

На «АртПолі» выступяць «Нагуаль» і «Князь Мышкін»

З 10 да 14 ліпеня ў сяле Уніж Івана-Франкоўскай вобласці Украіны пройдзе юбілейны міжнародны фэстываль «АртПоле».

Яго ўдзельнікамі стануць і беларускія музыкі, піша ultra-music.com.

На працягу пяці дзён фэсту будуць праходзіць канцэрты, спектаклі, кінапаказы, некаторыя з якіх рыхтуюцца адмыслова для «АртПоля». Тут будуць праводзіцца нетрадыцыйныя майстар-класы ў рамёствах, танцах і спевах. Яны будуць праходзіць на ўсёй тэрыторыі фестывалю - у адрэстаўраваных памяшканнях старой фермы, у ганчарнай, кузні, сталоўках і ў яблыневым садзе.

- «АртПоле» - не проста фэстываль, гэта атмасфэрная з'ява, сталае ўзаемадзеянне адзін з адным і з усім, што вакол. Адзін мастацкі кірунак не адрываецца ад іншага, а толькі дапаўняе, ствараючы чароўную шматгранную рэчаіснасць. Чалавечае асяроддзе не адасабляецца ад прыроднага. Галоўнае - максімальна далёка адысці ад штучна створаных дэкарацый і эфэктаў, даць сэрцу працаваць напоўніцу, каб на гэтай неймавернай хуткасці, якую дае толькі агульная энэргія, адправіцца далей, - кажуць арганізатары фэсту.

Сёлета на «АртПолі» выступяць адразу два беларускія гурты - «Нагуаль» і «Князь Мышкін». Хэдлайнерамі фэстывалю стануць The King and The Corpse (Вялікабрытанія), «Перкалаба» (Украіна), Evolution Dejavu (Чэхія), Red Cardell (Францыя).

Фэст «АртПоле» праводзіцца з 2003 года. Спачатку ён праходзіў у Карпатах (с.Шэшоры), з 2007 года - на Падоллі (с.Варабьёўка), у 2010 годзе - на Куяльніцкім лімане (Адэса), з 2011 - у Днястроўскі каньёне (с.Уніж). За час існавання фэстывалю на ім выступілі музыкі з Украіны, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Польшчы, Чэхіі, Беларусі ды іншых краін. З моманту заснавання фэст наведалі больш за 100 000 гасцей. «АртПоле» займае 10-е месца ў спісе «17 месцаў, якія трэба наведаць ва Украіне» паводле вэрсіі Lonely Planet - разам з Кіева-Пячэрскай лаўрай, Старым Львовам, крымскімі ды карпацкім ландшафтамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках