27 снежня 2024, Пятніца, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На сесіі ПА АБСЕ ў Стамбуле прымуць рэзалюцыю аб Беларусі

5
На сесіі ПА АБСЕ ў Стамбуле прымуць рэзалюцыю аб Беларусі

Рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі плануецца прыняць на 22-й сэсіі Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ, якая пройдзе з 29 чэрвеня да 3 ліпеня ў Стамбуле.

У праекце рэзалюцыі на сайце асамблеі змяшчаецца заклік да беларускіх улад неадкладна і безумоўна вызваліць і апраўдаць усіх палітычных зняволеных, у тым ліку ўмоўна асуджаных і абмежаваных ў вольнасці перасоўвання асоб, а таксама забяспечыць іхнае поўнае аднаўленне ў грамадзянскіх і палітычных правах, піша БелаПАН.

Акрамя таго, ПА АБСЕ зноў заклікае ўрад дазволіць прадстаўнікам асамблеі наведаць палітвязняў, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах.

ПА АБСЕ асуджае абыходжанне з палітвязнямі, якія ўтрымліваюцца ў турмах паводле палітычна матываваных абвінавачанняў і ў шмат якіх выпадках пазбаўленыя права на рэгулярныя сустрэчы са сваімі адвакатамі і сваякамі, а таксама іншае прыніжальнае для годнасці абыходжанне, раўназначнае катаванням. Рэзалюцыя заклікае беларускі ўрад скасаваць усякія абмежаванні на перасоўванне ўмоўна асуджаных палітвязняў, у тым ліку жонку экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірыну Халіп і былога кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева.

ПА АБСЕ таксама заклікае афіцыйны Менск аднавіць ліцэнзіі адвакатаў, якія былі пазбаўленыя іх ці вымушаны пад ціскам выйсці ў адстаўку за абарону прадстаўнікоў апазіцыі і грамадскіх актывістаў. У праекце дакумэнта змяшчаецца заклік да ўлад спыніць ціск і пераслед прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, у прыватнасці, моладзевых арганізацый і рухаў, прафзвязаў, незалежных СМІ і праваабаронцаў. Ураду прапанавана «разгледзець магчымасць правядзення істотных заканадаўчых рэформаў з мэтай дастасавання законаў краіны да еўрапейскіх стандартамі, у тым ліку ліквідацыю няроўнасці ў размеркаванні ўладных паўнамоцтваў на карысць выканаўчай улады ў адпаведнасці з Канстытуцыяй краіны 1996 года, надаючы пры гэтым асаблівую ўвагу памяншэнню залежнасці судовай сістэмы ад органаў выканаўчай улады». ПА АБСЕ таксама заклікае скасаваць артыкул 193.1 Крымінальнага кодэкса (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). У праекце рэзалюцыі выказанае шкадаванне з нагоды абмежаванага супрацоўніцтва паміж урадам Беларусі і шмат якімі інстытутамі АБСЕ, а таксама абмежаванага супрацоўніцтва з Рабочай групай ПА АБСЕ для Беларусі, якая не атрымлівала запрашэнняў наведаць краіну.

Як адзначаецца ў дакумэнце, парушэнні правоў чалавека ў Беларусі «па-ранейшаму носяць сістэмны і эндэмічны характар, пра што выяўна сведчыць цэнтралізацыя заканадаўчай і выканаўчай улады ў руках правадыр, чые ўказы з'яўляюцца асноўным заканадаўчым механізмам у краіне, што падважвае ролю «парламэнта».

ПА АБСЕ заклікае ўлады Беларусі да «выкананню сваіх абавязанняў у рамках АБСЕ ў дачыненні да свабоды сходаў і свабоды выказвання меркаванняў і да лібералізацыі заканадаўства і практыкі шляхам надання грамадзянам права на выказванне грамадскага пратэсту як у інтэрнэце, так і праз іншыя каналы».

У рэзалюцыі таксама напісана пра патрэбу скасаваць усе ўжо вынесеныя ў Беларусі смяротныя прысуды і неадкладна расчацца з працай для скасавання смяротнага пакарання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках