Амбасада ФРГ: У эканоміцы Беларусі растуць рызыкі
7- 13.06.2013, 15:12
- 25,170
Часовы павераны ў справах Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар заяўляе пра рост рызык у беларускай эканоміцы.
«З улікам зніжэння экспарту будзе больш складана знайсці сродкі на рэалізацыю задач па мадэрнізацыі эканомікі. Адзіны выхад - змякчаць грашова-крэдытную палітыку, што ставіць пад пагрозу стабільнасць эканомікі», - сказаў Дэтмар ў ходзе прэзентацыі макрапрагноза па Беларусі, які падрыхтавала Нямецкая эканамічная група (GET Belarus), піша «Інтэрфакс».
На яго думку, «будзе вельмі складана выказаць здагадку наконт выніка, які будзе ў беларускай эканоміцы да канца гэтага года, у прыватнасці - прагноз па росце эканомікі і здольнасць абмежаваць інфляцыю ў межах прагнозных 12%». Спаслаўшыся на меркаванне экспертаў Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, дыпламат адзначыў, што задачы па росту ВУП на 8,5% і абмежаванні інфляцыі ў межах 12% «крытыкуюцца экспертамі, як палажэнні, якія супярэчаць адзін аднаму».
Паводле папярэдніх ацэнак, беларуская эканоміка ў 2013 годзе можа вырасці на 3,8%. У адпаведнасці з прагнозам, у 2014 годзе рост ВУП Беларусі замарудзіцца да 2,5%.
Акрамя таго, эксперты мяркуюць, што ў гэтым годзе дэфіцыт бягучага рахунку плацёжнага балансу Беларусі можа скласці $5 млрд, або 7,1% ВУП, што абумоўлена больш хуткімі тэмпамі зніжэння экспарту ў параўнанні з імпартам.
Паводле прагнозу, у наступным годзе дэфіцыт бягучага рахунку вырасце да 9,9% ВУП.
У адпаведнасці з прагнозам, які ўлічвае прыцягненне беларускімі ўладамі значных знешніх запазычанняў, эксперты мяркуюць, што намінальны абменны курс беларускага рубля складзе Br9200/$1 і Br9500/$1 на канец 2013 года і 2014 года адпаведна.
Між тым эксперты мяркуюць, што пры недахопе знешніх пазык дэвальвацыя беларускага рубля можа быць значна больш істотнай.
У цэлым эксперты нямецкай эканамічнай групы лічаць, што беларуская эканоміка вяртаецца да дакрызіснага рэжыму росту, асноўным рухавіком якога з'яўляецца ўнутраны попыт. Пры гэтым яны падкрэсліваюць страту беларускай эканомікай пасткрызісных пераваг ў коштавай канкурэнтаздольнасці. У сувязі з гэтым яны прагназуюць скарачэнне беларускага экспарту ў 2013 годзе ў Расею, а таксама скарачэнне экспарту ў іншыя краіны на 18%. Па іх прагнозах, у наступным годзе асноўныя тэндэнцыі ў беларускай эканоміцы істотна не зменяцца.
Між тым эксперты падкрэсліваюць узмацненне двух ключавых рызык для беларускай эканомікі: высокі знешні дэфіцыт і значнае запаволенне росту рэальнай зарплаты.
Яны таксама мяркуюць, што ў 2013-2014 гадах памякчэла бюджэтная палітыка, у першую чаргу - з-за чаканага стымулявання інвестыцый за кошт дзяржрэсурсаў. Тым не менш, дэфіцыт бюджэту прагназуецца на ўмераным узроўні ў 0,6% і 1,8% ад ВУП у 2013 і 2014 гадах адпаведна.
Нагадаем, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця пагоршыў прагноз росту эканомікі Беларусі на 2013 год. Паводле яго ацэнак, рост ВУП Беларусі не перавысіць 1,5%.