26 снежня 2024, Чацвер, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія галюцынацыі ў дачыненні да АБСЕ

2
Менскія галюцынацыі ў дачыненні да АБСЕ

Рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі плануецца прыняць на 22-й сэсіі Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ, якая пройдзе з 29 чэрвеня да 3 ліпеня ў Стамбуле.

Наўрад варта сцвярджаць, што чарговая рэзалюцыя на гэтую тэму яшчэ адной міжнароднай структуры можа моцна турбаваць афіцыйны Менск з яго нязменнай палітыкай, раздражняльнай для Захаду.

Аднак у Менску да апошняга часу не ўлічвалася тое, што АБСЕ для беларускага рэжыму застаецца адзінай трансатлантычнай структурай, дзе Лукашэнка можа на роўных выкладаць сваю палітыку. Беларусь лічыцца адной з заснавальніц АБСЕ. Гэта дало ёй права легітымізаваць у ПА АБСЕ прызначаных "дэпутатаў" і намагчы іхнага вяртання ў склад Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Але і гэта ніяк не паўплывала на беларускі рэжым, і Офіс АБСЕ ў Менску быў закрыты. А варункі для працы прадстаўнікоў ПА АБСЕ на апошніх парламэнцкіх выбарах былі блізкія да франтавых. Цяпер у падобных варунках далей знаходзіцца ўжо сам рэжым, для якога пагрозы бачацца з усіх бакоў. І ў замежнапалітычных галюцынацыях гэткім выратавальным колам яму стала здавацца АБСЕ.

Сёння АБСЕ знаходзіцца ў такім стане, што яе заўзята крытыкуюць не толькі Лукашэнка, але й іншыя кіраўнікі краін СНД, дзе прайшлі выбары. Яны нідзе не былі прызнаныя ў поўнай адпаведнасці з агульнапрынятымі стандартамі АБСЕ. Тым не менш, варта адзначыць, што адрозна ад СНД-ных калегаў толькі Лукашэнка пайшоў на закрыццё ў сябе палявой місіі АБСЕ. Тым не менш, апошнім часам з'явіліся новыя матывы ў паводзінах кіраўніка беларускай дзяржавы і ягонага замежнапалітычнага міністэрства ў дачыненні да АБСЕ. З лексікону Лукашэнкі, а таксама тых ці іншых прадстаўнікоў афіцыйнага Менска, зніклі прыніжальных характарыстыкі на адрас дзейнасці Арганізацыі. Сталі выяўляцца спробы выкарыстоўваць яе пляцоўку для рэалізацыі палітыкі рэжыму на міжнароднай арэне ў варунках яго замежнапалітычнай самаізаляцыі. З вялікай прапагандысцкай помпай быў пададзены дазвольны візіт у Менск Дуні Міятавіч - прадстаўніцы АБСЕ ў пытаннях свабоды СМІ. І вось ужо еўрачыноўнікі і некаторыя палітыкі ўзніклую такую цікавасць да АБСЕ сталі тлумачыць і як нейкі адказ Менска на прапанаваную Еўразвязам праграму «Дыялог дзеля мадэрнізацыі Беларусі». Але да яе, як і да «Усходняга партнёрства», стаўленне ў беларускага рэжыму вельмі «прахалоднае» і выбарнае.

Усё больш выяўна фіксаваная еўрачыноўнікамі такая цікавасць у Менску стала набываць дэкларацыйны, а ня сутнасны характар. Відавочна выкарыстоўваецца момант, калі абедзве гэтыя праграмы Еўразвяза апынуліся ў стане відочнай стагнацыі. Таксама назіраюцца, прычым з абедзвюх старон, бюракратычныя імітацыі вірлівай чыннасці ў рэалізацыі гэтых праграм. Па меры набліжэння Віленскага саміту ўдзельнікаў праекту «Усходняе партнёрства» гэтыя з'явы ўзмацняюцца. Як спадзяюцца некаторыя еўраэнтузіясты ў атачэнні Лукашэнкі, з дапамогай рознага кшталту дэкларацый, імітацый цікавасці, Менск мусіць прыкметна «астудзіць» санкцыйныя настроі ў ЕЗ. І за кошт гэтага стаць не менш прыкметнымі на Віленскім саміце, чым Украіна, заяўленая, як прыярытэтная тэма ЕЗ на гэтым этапе. Але тактыкай дэкларацый і імітацый беларуская старана не мерыцца абмяжоўвацца ў сваёй палітыцы.

У Менску па-ранейшаму ўважаюць магчымым праводзіць сваю нязменную палітыку сэпаратных падыходаў у наладжванні стасункаў з ЕЗ і ЗША. Пры гэтым ніяк не ўлічваюцца вынікі апошняга, восьмага Форуму глабальнай бяспекі ў Славаччыне GLOBSEC 2013. Форум - вядомая пляцоўка ўзгаднення замежнапалітычнай парадку Вышаградскай групы - Вугоршчыны, Польшчы, Славаччыны і Чэхіі. І галоўным яго цяперашнім вынікам, паводле ацэнак шмат якіх экспэртаў, стала выяўленне кансалідаванай апазіцыі ідэі «Еўропа без ЗША» у галіне бяспекі. Вышаградская група стала сур'ёзнай апорай звязкі ЕЗ-ЗША. Усё часцей прызнаюцца амбіцыі і здольнасці «чацвёркі» прасоўваць тыя ці іншыя пытанні ў агульным парадку ЕЗ. Асабліва ў дыялогу з суседзямі на Ўсходзе.

Але еўрапейскія рэаліі для Менска такія, што беларуская старана спрабуе ставіць сёння ў Вышаградскай групе больш на Вугоршчыну, чым на суседнюю Польшчу, якая прэтэндуе на ролю лідэра гэтай групы краін ЕЗ. Тут, мабыць, ускладаюцца пэўныя надзеі і на ролю такога суб'ектыўнага чынніка, як намеснік міністра замежных спраў МЗС Беларусі Алену Купчыну. Яна набыла прыкметны аўтарытэт і папулярнасць у бытнасць беларускай амбасадаркай у Будапэшце. Як чакаецца, важным вынікам ейнай працы ў нармалізацыі стасункаў з Брусэлем павінна стаць выключэнне з спісу person non grata у краінах ЕЗ Уладзіміра Макея. Застаецца галоўная перашкода да старту нармалізацыі дачыненняў -наяўнасць палітвязняў у Беларусі. Аналагічная перашкода існуюць і ў узаемных стасунках з ЗША.

У пошуках выйсця са створанай сітуацыі без страт для сябе Менскам сталі выяўляцца намеры накінуць свае тэмы, выкарыстоўваючы АБСЕ і яе цяперашняга старшыні Ўкраіны. Магчыма, пра гэта выпадзе канкрэтна пагаварыць Лукашэнку дома ў Януковіча, падчас будучай чэрвеньскай сустрэчы. Прымальнымі для абодвух суразмоўцаў тэмамі могуць стаць, напрыклад, сучасная роля АБСЕ ў пытаннях кібэрнетычнай, экалагічнай і энэргетычнай бяспекі. Абыякавых сярод чальцоў АБСЕ да гэтых праблем няма і быць не можа.

Пад пэўным градусам Менск можа падтрымаць і тэму наступстваў жнівеньскай расейска-грузінскай вайны 2008 года на фоне прэзідэнцкіх выбараў і сыходу Саакашвілі, што маюць адбыцца ўвосень у Грузіі. На думку амерыканскай стараны, якую яна выказвала на розных узроўнях, гэтая тэма патрабуе больш эфэктыўнага ўздзеяння з боку АБСЕ.

У пэўных палітычных колах з'явіліся меркаванні аб намерах Лукашэнкі накінуць Вашынгтону бестэрміновыя размовы на розныя тэмы не толькі ў дзвюхстароннім, а і ў фармаце АБСЕ. Мэта - спараджэнне ілюзій у навакольных аб гнуткасці і нават мадэрнізацыі замежнай палітыкі рэжыму. Так з'явілася яшчэ адна тэма для АБСЕ - змена бяз'ядзернага статусу кво Беларусі. І магчымасці з'яўлення на яе тэрыторыі расейскай ядзернай зброі. Гэта значыць, адмовы ад бяз'ядзернага статусу суверэннай Беларусі. Нельга цалкам выключаць, што ківы на гэта маглі ўтрымлівацца ў лісце Макея, адрасаваным дзяржсакратару Кэры і перададзенага падчас апошняй сустрэчы Макея з кіраўніком амэрыканскай дыпмісіі. Не выпадковым было і супадзенне ў часе з гэта сустрэчай «укіду» у СМІ праўладных і ахвотна падхопленых некаторымі іншымі экспэртамі разваг аб магчымым выхадзе Беларусі з Будапэшцкага мемарандума. Такім чынам, Менск, нібыта, можа адказаць на санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і алігархаў, уведзеныя праз парушэнні правоў чалавека, фальсіфікацыі выбараў і пераслед апазіцыі.

Гэтая відавочна прапагандысцкая акцыя была закліканая «ўзбадзёрыць» заходнюю аўдыторыю. Асабліва ў ЗША, дзе прынялі ўжо за закрытую ўранавую тэму з беларускім прысмакам пасля сустрэчы ў снежні 2010 года ў Астане на саміце АБСЭ кіраўнікоў замежнапалітычных міністэрстваў дзвюх краін. Тады беларуская старана пацвердзіла свае абавязанні перадаць усе сумнеўныя рэшткі ўрану на перапрацоўку ў Расею. Але праз два гады ў Менску пачалі размаўляць пра палітыку мадэрнізацыі, якая, трэба меркаваць, можа закрануць і ядзерную тэму. Пры гэтым усім нагадваецца, што беларускі рэжым ужо валодае ядзернымі матэрыяламі. І што частка з іх мае высокую ступень узбагачэння, дастатковую, напрыклад, для хуткага вырабу «бруднай атамнай бомбы».

На карысць здагадак аб намерах афіцыйнага Менска стварыць усялякімі спосабамі вакол сябе напружаную ўвагу міжнароднай супольнасці кажуць і заявы беларускага МЗС. У іх змяшчаюцца шчырыя абвінавачванні на адрас ЗША і Вялікабрытаніі ў парушэнні «абавязанняў у дачыненні да Беларусі». Беларуская старана таксама ў іх падкрэсліла, што для Менска «маюць асаблівае значэнне трохстароннія гарантыі бяспекі, дадзеныя ў адпаведнасці з Будапэшцкім мэмарандумам 1994 года ў сувязі з добраахвотнай адмовай Беларусі ад права валодання ядзернай зброяй». У такога кшталту заявах праглядаецца зацікаўленасць улады ў развіцці бясконцай дыскусіі, а не рэальнага дыялогу з Захадам. Менавіта на трансатлантычнай пляцоўцы АБСЕ афіцыйны Менск будзе імкнуцца ўсе стасаваць з санкцыямі супраць сябе.

[20:29:13] Inaja: Апошнія весткі аб скарачэнні спісу падпалых пад санкцыі беларускіх суб'ектаў у Менску спарадзілі пэўныя спадзяванні. Маўляў, адбываецца раскол пазіцыі ЗША і ЕЗ праз паслабленне, а то і зусім скасаванне заяўленых супраць рэжыму санкцый. А на Захадзе з'явіліся і такія меркаванні, што праз «мадэрнізацыю» рэжыму могуць быць прызнаныя і базавыя вартасці заходняй дэмакратыі. І тады будуць выконвацца ўсе ўзятыя Беларуссю добраахвотна на сябе абавязанні як чальца трансатлантычнай АБСЕ. Але, як адзначаюць некаторыя экспэрты, усе гэтыя вартасці і абавязанні для Лукашэнкі проста чужародныя. Таму рэальны і дзейсны дыялог з кіроўным рэжымам у Беларусі, у тым ліку і ў фармаце АБСЕ, яны ўважаюць за беспэрспэктыўны.

Раман Якаўлеўскі, спецыяльна для charter97.org

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках