Сальда знешняга гандлю ўпершыню сышло ў мінус
6- 14.06.2013, 13:30
- 31,391
У красавіку сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ўпершыню з часоў крызісу 2011 года стала адмоўным.
Белстат апублікаваў дадзеныя па аб'ёме знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў красавіку 2013 года. Месяц стаў пераломным ў дынаміцы гандлю Беларусі са знешнім светам.
Упершыню традыцыйнае адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі не было кампенсавана гандлем паслугамі і агульнае сальда сышло ў мінус на $76,5 млн.
Пры гэтым сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі за студзень-красавік 2013 года заставалася станоўчым ($303,4 млн).
Гэты паказчык не павінен уводзіць у зман, таму што не ўлічвае абавязацельствы Беларусі па пераліку экспартнай пошліны на нафтапрадукты ў бюджэт Расеі. Самі ж прададзеныя Беларуссю нафтапрадукты ў аб'ём знешняга гандлю ўключаныя. Для параўнання, у мінулым годзе ў расейскі бюджэт было выплачана $3,8 млрд вывазных мытных пошлін.
Нагадаем, за першыя тры месяцы 2013 года сальда бягучага рахунку плацёжнага балансу сышло ў мінус на $2,437 млрд.