9 лiстапада 2024, Субота, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочыя бягуць з «Цветатрона» з-за нізкіх заробкаў

53
Рабочыя бягуць з «Цветатрона» з-за нізкіх заробкаў

Працаваць за 600 тысяч у месяц ніхто не хоча.

Пра гэта піша praca-by.info.

Старшыня першаснай арганізацыі прафсаюза РЭП работнікаў заводу «Цветатрон» Таццяна Салагубік і яшчэ некалькі яе калегаў, атрымаўшы зарплату за травень, прынялі рашэнне аб звальненні.

«Мы доўга спадзяваліся на тое, што кіраўніцтва забяспечыць нас працай і годнай зарплатай, але больш трываць немагчыма», - сказала прафсаюзны лідар.

Апошняя зарплата, якую атрымала Таццяна, складала 600 тысяч рублёў.

- Мы не прасілі наймальніка, дайце нам зарплату, і ўсё. Нам патрэбная была праца, замовы, тады і зарплата была б. Мы доўга цярпелі, таму што любім свой завод. Я аддала «Цветатрону» амаль 25 гадоў. Што тут казаць? Хіба можна пражыць месяц на 600 тысяч? Гэта абавязак наймальніка забяспечыць нас працай, - кажа прафсаюзны лідар.

Таццяна расказала, што пярвічка прафсаюзу РЭП пастаянна падымала пытанне пра прыхаванае беспрацоўе - часцяком рабочыя працавалі ўсяго па два дні ў тыдзень. Прычым такая сітуацыя захоўваецца гадамі. Актывісты незалежнага прафсаюза патрабавалі палепшыць умовы працы, выдаць спецвопратку, неабходныя інструменты. Але гады ішлі, а ўсё заставалася па-ранейшаму.

Таццяна працавала травільшчыцай вытворчасці друкавальных платаў на ўчастку фоталітаграфіі.

- Гэта вельмі цяжкі і адказны ўчастак работы, - распавяла намеснік старшыні прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк, у мінулым - таксама працаўніца «Цветатрона». - Завод вырабляе радыёэлектронныя кампаненты і спецыяльнае тэхналагічнае абсталяванне для патрэб радыёэлектроннай прамысловасці. Такіх работнікаў як Таццяна наймальнік павінен берагчы. На гэтай вытворчасці вельмі важны вопыт. Быў выпадак, калі намеснік начальніка цэха ўстаў на месца нашага актывіста, якога звольнілі за прыналежнасць да прафсаюза, і нарабіў браку.

Брэсцкі завод «Цветатрон» у 80-я гады лічыўся вельмі перспектыўнай вытворчасцю.

- Ад тых часоў засталіся адны ўспаміны, - кажа Таццяна. - Цяперашнія ўмовы з тымі не параўнаць. Цяпер, калі дождж ідзе, дах залівае, на падлозе ў цэху вада стаіць, лужыны. Зімой вельмі холадна, ходзім у целагрэйках і валёнках. А раней хадзілі ў бахілах і каптурыках, такія патрабаванні былі. Вядома, у такіх умовах мы не можам вырабляць складаныя платы. Таму нам іх больш і не замаўляюць.

Тым не менш, на сайце ААТ «Цветатрон», які ўваходзіць у склад НВА «Інтэграл», сказана, што завод з'яўляецца шматпрофільным прадпрыемствам-вытворцам, мае шматгадовы вопыт знешнеэканамічнай дзейнасці, цесныя партнёрскія сувязі з краінамі Еўропы, Азіі і Амерыкі.

Фота: tsvetotron.com

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках