Нарвегія ўпершыню абагнала Расею ў пастаўках газу ў Еўропу
66- 27.06.2013, 18:27
- 19,981
У 2012 годзе імпарт газу з Нарвегіі ў ЕЗ вырас на 12 адсоткаў.
У той жа самы час пастаўкі з Расеі скараціліся. Пра гэта заявіў галоўны эканаміст і віцэ-прэзідэнт брытанскай кампаніі British Petroleum Group Крыстаф Рул (Christof Rühl).
У інтэрв'ю парталу EurActiv.com ён адзначыў, што Нарвегія ўпершыню абагнала Расею ў продажах газу ў краіны ЕЗ. Экспэрт патлумачыў гэта тым, што расейскія экспарцёры «блакітнага паліва» прывязваюць кошт на яго да кошту нафты. Нарвегія ўжо даўно адмовілася ад такой сістэмы індэксацыі. Таму кошты, якія яна можа прапанаваць, больш прывабныя для спажыўцоў.
У мінулым годзе Нарвегія паставіла ў Еўропу 106 мільярдаў кубаметраў газу. Пры гэтым, скандынаўская дзяржава займае толькі шостае месца паводле аб'ёмаў здабычы газу, а Расея - першае. Шмат якія краіны ЕЗ спрабуюць пазбавіцца ад залежнасці ад Масквы і «Газпрома», дыверсіфікуючы крыніцы паставак энэрганосьбітаў. У красавіку такую пастанову прыняла Літва.