Дзяржабвінаваўца запытаў 2 гады турмы для Гайдукова
26- 28.06.2013, 12:43
- 23,505
На судовым пасяджэнні па справе Андрэя Гайдукова, якое праходзіла 27 чэрвеня, дзяржабвінаваўца запытаў для яго 2 гады зняволення.
Пра гэта паведаміў журналістам генеральны пракурор Аляксандр Канюк. На які артыкул перакваліфікаванае абвінавачванне, ён не ўдакладніў. Прысуд будзе агучаны на адкрытым пасяджэнні 1 ліпеня.
Грамадскі актывіст Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 8 лістапада 2012 года ў Віцебску нібыта падчас закладкі схованкі са звесткамі, цікавымі для замежных спецслужбаў. Гайдукова абвінавачвалі ў зборы інфармацыі для замежных спецслужбаў, затым абвінавачанне было перакваліфікавана.
Разгляд справы праходзіў у закрытым рэжыме.