27 красавiка 2024, Субота, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракапенку забаранілі прадуктовыя перадачы

8
Пракапенку забаранілі прадуктовыя перадачы

Арцём Пракапенка, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай калоніі № 15, сустрэўся з бацькамі.

Аб гэтым сайту charter97.org паведаміў яго бацька Анатоль Пракапенка.

«21-22 чэрвеня мы былі ў сына на працяглым спатканні. Начальства калоніі забараніла яму браць прадукты ў камеру, так як ён па-ранейшаму з'яўляецца «злосным парушальнікам». Зараз Арцём працуе памочнікам зваршчыка з 8:00 да 15:00 і асвойвае прафесію непасрэдна зваршчыка», - адзначыў бацька палітычнага вязня.

Нагадаем, у сакавіку гэтага года Арцём Пракапенка нібыта за парушэнне рэжыму адбыў пяць сутак у карцэры, дзе адмаўляўся ад ежы. На палітвязня аказваўся ўціск, каб ён падпісаў прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся.

Арцём Пракапенка быў асуджаны разам з Яўгенам Васьковічам і Паўлам Сырамалотавым на 7 гадоў зняволення нібыта за спробу падпалу дзвярэй Бабруйскага аддзела КДБ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках