Патрыярх Кірыл прыедзе ў Беларусь
156- 3.06.2013, 13:58
- 23,000
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыедзе ў Менск 29 ліпеня для ўдзелу ва ўрачыстасцях у гонар 1025-годдзя Хрышчэння Русі.
Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, перадае карэспандэнт БелТА.
«У Менску 29 ліпеня пройдзе літургія з удзелам Патрыярха Кірыла і кіраўнікоў памесных праваслаўных цэркваў», - сказаў віцэ-прэм'ер. Чакаецца, што ва ўрачыстасцях у Менску возьмуць удзел каля 10 тыс. чалавек.
Вікарый Менскай епархіі епіскап Барысаўскі Веніямін удакладніў, што Патрыярх Кірыл прабудзе ў Менску да 30 ліпеня ўключна.
Патрыярх Кірыл вядомы скандальнымі гісторыямі вакол яго нерухомасці і дарагіх гадзіннікаў, а таксама сваімі неадназначнымі выказваннямі.